Ніклат
Ніклат | |
---|---|
| |
Нараджэнне | 1100 |
Смерць |
жнівень 1160 |
Дзеці | Прыбіслаў[d], Варціслаў[d] і Прыслаў[d] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Ні́клат (? — 1160) — князь бодрычаў (каля 1131—60).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Узначальваў супраціўленне палабска-прыбалтыйскіх славян нямецкай (саксонцы) і дацкай (Кнуд Шлезвігскі) экспансіі. Імкнуўся захаваць добрыя адносіны з саксонцамі: у 1131 прызнаў вяршэнства Лотара III з Суплінбурга, потым саксонскага герцага Генрыха Льва, што не выратавала яго ад пазнейшых нападаў.
У час крыжовага паходу супраць славян 1147 арганізаваў паспяховую абарону зямель бодрычаў ад уварвання войска Генрыха Льва, здзейсніў напад на апорныя пункты крыжакоў у Вагрыі, спаліў г. Любек, разбіў крыжацкае войска каля пабудаванай ім крэпасці Добін, што вымусіла крыжакоў заключыць мір.
Загінуў у час новага паходу Генрыха Льва.
Ад Ніклата паходзіў анямечаны ў наступных пакаленнях род мекленбургскіх князёў.
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Ніклат // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 11: Мугір — Паліклініка / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 11. С. 344.