Нікола Ігняціевіч
Агульная інфармацыя | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Нарадзіўся |
12 снежня 1983[1] (40 гадоў) |
||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Грамадзянства | Сербія | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Рост | 175 см | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Вага | 70 кг | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Пазіцыя | абаронца | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Маладзёжныя клубы | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Нікола Ігняціевіч (сербск.: Никола Игњатијевић / Nikola Ignjatijević; нар. 12 снежня 1983, Пажаравац) — сербскі футбаліст, абаронца.
Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]
Нікола з’яўляецца выхаванцам бялградскай «Црвены Звезды», гуляў за моладзевыя каманды, але ў аснову прабіцца не здолеў, аддаваўся ў арэнды клубам ніжэйшых дывізіёнаў «Адзінства» і «Явар». У 2006 годзе, пакінуўшы сталічны клуб, стаў іграком «Земуна», пазней выступаў за «Напрэдак», а з 2007 па 2009 год зноў быў іграком «Явара».
Улетку 2009 года вярнуўся ў склад «Црвены Звезды». 16 ліпеня 2009 года дэбютаваў на міжнароднай арэне ў матчы супраць славенскага «Рудара» (1:0), а 15 жніўня таго ж года — і ў Сербскай Суперлізе ў матчы з «Ягодзінай» (3:0). У студзені 2011 года быў аддадзены ў арэнду румынскай «Тымішаары» да канца сезону 2010/11, дапамог клубу заваяваць срэбраныя медалі чэмпіянату Румыніі.
У студзені 2012 года, пакінуўшы «Црвену Звезду», падпісаў кантракт з луганскай «Зарой», дзе адразу стаў іграком асноўнага складу. Пакінуў луганскі клуб па заканчэнні кантракта ў студзені 2015 года, вярнуўся на радзіму, дзе гуляў за «Раднічкі» і ОФК.
У сакавіку 2016 года прыбыў на прагляд у салігорскі «Шахцёр», з якім неўзабаве падпісаў кантракт[2]. У складзе «Шахцёра» замацаваўся ў якасці асноўнага левага абаронцы. У снежні 2016 года па заканчэнні кантракта пакінуў салігорскі клуб[3].
У студзені 2017 года вярнуўся ў Сербію, стаўшы іграком клуба «Борац» (Чачак). У студзені 2018 года перайшоў у «Рад», пакінуў яго ў студзені 2019 года і завяршыў кар’еру. Пасля працаваў трэнерам у юнацкіх камандах.
Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]
- Срэбраны прызёр чэмпіянату Сербіі: 2009/10
- Уладальнік Кубка Сербіі: 2009/10
- Срэбраны прызёр чэмпіянату Румыніі: 2010/11
- Срэбраны прызёр чэмпіянату Беларусі: 2016
Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]
- ↑ Nikola Ignjatijević // FBref.com
- ↑ "Шахтер" объявил о подписании Игнатьевича и Рудыки (руск.). football.by (31 сакавіка 2016). Праверана 23 красавіка 2016.
- ↑ Рыбак и Бушма продлили контракты с «Шахтером», Котенко, Игнятиевич и Киренкин покинули клуб (руск.). by.tribuna.com (2 снежня 2016). Праверана 10 снежня 2016.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Нікола Ігняціевіч
- Нарадзіліся 12 снежня
- Нарадзіліся ў 1983 годзе
- Нарадзіліся ў Пажаравацы
- Асобы
- Спартсмены паводле алфавіта
- Футбалісты паводле алфавіта
- Футбалісты Сербіі
- Ігракі ФК Црвена Звезда
- Ігракі ФК Адзінства Уб
- Ігракі ФК Явар Іваніца
- Ігракі ФК Земун
- Ігракі ФК Напрэдак
- Ігракі ФК Тымішаара
- Ігракі ФК Зара Луганск
- Ігракі ФК Раднічкі Ніш
- Ігракі ФК ОФК
- Ігракі ФК Шахцёр Салігорск
- Ігракі ФК Борац Чачак
- Ігракі ФК Рад