Нікола Лекавіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Футбол
Нікола Лекавіч
Нарадзіўся 19 снежня 1989(1989-12-19)[1] (34 гады)
Грамадзянства  Сербія
Рост 176 см
Вага 73 кг
Пазіцыя абаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Сербія Младаст
Нумар 35
Маладзёжныя клубы
1998—2007 Сербія Партызан (Бялград)
2007—2008 Сербія Бяжанія
Клубная кар’ера[* 1]
2008—2010 Сербія Бяжанія 38 (8)
2010—2013 Сербія Рад (Бялград) 81 (2)
2013 Сербія Вайводзіна (Нові-Сад) 11 (0)
2014—2016 Польшча Лехія (Гданьск) 35 (1)
2015—2016   Сербія Партызан (Бялград) 5 (0)
2016 Сербія Напрэдак (Крушавац) 11 (0)
2017 Беларусь Дынама (Мінск) 23 (1)
2018 Грэцыя Керкіра 9 (0)
2018 Турцыя Карабюкспор 0 (0)
2018—2019 Сербія Младаст (Лучані) 42 (0)
2020 Боснія і Герцагавіна Тузла Сіці 3 (0)
2020 Сербія Напрэдак (Крушавац) 18 (0)
2021— Сербія Младаст (Лучані) 21 (0)
Нацыянальная зборная[* 2]
2010 Сербія Сербія (да 21) 3 (0)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 8 верасня 2021.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах

Нікола Лекавіч (сербск.: Никола Лековић; нар. 19 снежня 1989, Бялград) — сербскі футбаліст, абаронца клуба «Младаст» з Лучані.

Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Выхаванец школы бялградскага «Партызана». У 2007 годзе перабраўся ў склад «Бяжаніі», і ў маі 2008 года дэбютаваў за гэты клуб у сербскай Суперлізе ў матчы супраць «Хайдука» (0:1). Пасля вылету «Бяжаніі» з элітнага дывізіёна працягваў гуляць за каманду ў Першай лізе, а ў 2010 годзе перайшоў у «Рад», за які выступаў на працягу трох сезонаў у якасці трывалага іграка асновы.

У ліпені 2013 года стаў іграком «Вайводзіны», падпісаўшы двухгадовы кантракт, але ў лютым 2014 года быў набыты польскім клубам «Лехія» з Гданьска. У жніўні 2015 года вярнуўся ў Сербію, на правах гадавой арэнды папоўніўшы склад «Партызана», аднак згуляў толькі ў пяці матчах чэмпіянату. У ліпені 2016 года ў якасці свабоднага агента далучыўся да клуба «Напрэдак».

У студзені 2017 года падпісаў кантракт з беларускім клубам «Дынама» з Мінска[3]. Пачынаў сезон 2017 на пазіцыі левага абаронцы, пазней стаў выступаць у якасці апорнага паўабаронцы.

У пачатку 2018 года рыхтаваўся да новага сезона разам з «Дынама», аднак у лютым было абвешчана аб пераходзе абаронцы ў грэчаскі клуб «Керкіра»[4]. У жніўні 2018 года далучыўся да турэцкага «Карабюкспора», аднак ужо ў верасні, так і не згуляўшы за яго, вярнуўся ў Сербію і стаў іграком клуба «Младаст» (Лучані).

У снежні 2019 года падпісаў кантракт з баснійскім клубам «Тузла Сіці». У ліпені 2020 года вярнуўся ў Сербію, стаўшы іграком «Напрэдака», а ў студзені 2021 года зноў далучыўся да «Младасці».

Міжнародная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

У 2010 годзе выступаў за моладзевую зборную Сербіі.

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі