Ніна Анатолеўна Скеп’ян
Ніна Анатолеўна Скеп’ян | |
---|---|
Дата нараджэння | 9 кастрычніка 1978 (46 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Род дзейнасці | гісторык |
Месца працы | |
Навуковая ступень | кандыдат гістарычных навук (2008) |
Альма-матар |
|
Ніна Анатолеўна Скеп’ян (нар. 9 кастрычніка 1978, Мінск) — беларускі гісторык. Спецыяліст па гісторыі інстытута канцлерства Вялікага Княства Літоўскага ў XV—XVI стагоддзях. Кандыдат гістарычных навук (2008)[1].
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзілася 9 кастрычніка 1978 года ў Мінску[1]. Мае старэйшую сястру Анастасію, таксама гісторыка.
Скончыла ў 2002 годзе гістарычны факультэт БДУ. У 2002—2005 гадах працавала ў пасольстве Германіі ў Мінску[1].
У 2007 годзе скончыла Берлінскі свабодны ўніверсітэт (Германія). У 2008 годзе абараніла кандыдацкую дысертацыю па тэме «Інстытут канцлерства ў дзяржаўна-палітычным жыцці Вялікага княства Літоўскага ў канцы XV — першай палове XVI ст.»[1].
У 2008—2009 гадах старшы навуковы супрацоўнік Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь. З 2009 года запрошаны выкладчык Карлава ўніверсітэта ў Празе[1].
Пражывае ў горадзе Слані.
Навуковая дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]Напрамкі даследаванняў: палітычная гісторыя Вялікага Княства Літоўскага XV—XVI стагоддзяў; гісторыя палітычных інстытутаў, магнацкіх родаў і іх рэзідэнцый[1].
Бібліяграфія
[правіць | правіць зыходнік]- Магнацкі двор і сацыяльнае ўзаемадзеянне (XV—XVIII стст.): зборнік навуковых прац. Мінск, 2014.
- Ягелоны: дынастыя, эпоха, спадчына: матэрыялы Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі, Гальшаны — Навагрудак, 8-10 верасня 2006 г. Мінск, 2007.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- СКЕП’ЯН Ніна Анатольеўна // Сучасныя беларускія даследчыкі гісторыі Вялікага Княства Літоўскага : біябібліяграфічны даведнік / С. П. Марозаў. — Гродна-Каўнас: ЮрСаПрынт, 2022. — 290 с. — ISBN 978-985-7257-57-7, 978-609-96340-1-2.
- Нарадзіліся 9 кастрычніка
- Нарадзіліся ў 1978 годзе
- Нарадзіліся ў Мінску
- Постаці Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь
- Выкладчыкі Карлавага ўніверсітэта
- Кандыдаты гістарычных навук
- Выпускнікі гістарычнага факультэта БДУ
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Гісторыкі Беларусі
- Імігравалі ў Чэхію з Беларусі