Анастасія Анатолеўна Скеп’ян

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Анастасія Анатолеўна Скеп’ян
Дата нараджэння 12 кастрычніка 1974(1974-10-12) (49 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці гісторык
Месца працы
Навуковая ступень кандыдат гістарычных навук (2000)
Навуковае званне
Альма-матар
Прэміі
Узнагароды

Анастасія Анатолеўна Скеп’ян (нар. 12 кастрычніка 1974, Мінск) — беларускі гісторык. Спецыяліст па гарадской і шляхецкай культуры XVI—XVII стагоддзяў, мецэнацтве на беларускіх землях, гісторыі магнацкіх родаў Вялікага Княства Літоўскага і іх рэзідэнцый. Кандыдат гістарычных навук (2000), дацэнт (2012)[1].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзілася 12 кастрычніка 1974 года ў Мінску. Мае малодшую сястру Ніну, таксама гісторыка.

Скончыла ў 1996 годзе гістарычны факультэт БДУ, у 1999 годзе — аспірантуру Інстытута гісторыі НАН Беларусі[1].

З лістапада 1999 года працуе ў Інстытуце гісторыі НАНБ, у 1999—2006 гадах — малодшы навуковы супрацоўнік аддзела гісторыі Беларусі XIII—XVIII стагоддзяў, у 2006—2012 гадах — навуковы супрацоўнік, з 2012 года — старшы навуковы супрацоўнік, з лютага 2019 года — вядучы навуковы супрацоўнік у аддзеле гісторыі Сярэднявечча і пачала Новага часу, са студзеня 2020 года — у аддзеле гісторыі Беларусі IX—XVIII стагоддзяў.

У 2000 годзе абараніла кандыдацкую дысертацыю па тэме «Шляхецкае мецэнацтва ў ВКЛ у XVI — першай паловы XVII ст.»[1] (навуковы кіраўнік — П. А. Лойка).

Адначасова ў 1999—2003 гадах выкладчыца, дацэнт кафедры філасофіі і гісторыі Беларускага дзяржаўнага аграрнага тэхнічнага ўніверсітэта, у 2001—2006 гадах дацэнт кафедры эканамічнай гісторыі Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта[1].

Стажыравалася ў Летняй Усходняй школе пры Варшаўскім універсітэце, атрымала стыпендыю Фонда каралевы Ядзвігі Ягелонскага ўніверсітэта (Кракаў, 2001), стыпендыю Касы імя Юзафа Мяноўскага[pl] (Варшава, 2002—2003), стыпендыю Польскага камітэта па справах ЮНЕСКА[1].

Дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Напрамкі даследаванняў: культура Беларусі XVI—XVII стагоддзяў, гісторыя паўсядзённасці, гісторыя культуры ў Вялікім Княстве Літоўскім у XIV — першай палове XVII стагоддзяў, гісторыя вялікалітоўскіх магнацкіх родаў і іх рэзідэнцый, міжнародныя сувязі Вялікага Княства Літоўскага.

Аўтар больш за 70 навуковых прац.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Узнагароджана Граматай Міністэрства культуры за ўдзел у музеефікацыі палацава-замкавага комплексу «Мір», Ганаровай граматай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь (2019), Граматай Нацыянальнага інстытута адукацыі (2019). Лаўрэатка Прэміі Міжнароднага Кангрэса даследчыкаў Беларусі (2015) за манаграфію «Князі Слуцкія» (Мінск, 2013), прэміі Прэзідыума НАН Беларусі за цыкл работ па тэме «Рэгіянальная гісторыя Беларусі Сярэдніх вякоў і пачатку Новага часу» (2015)[1].

Асноўныя публікацыі[правіць | правіць зыходнік]

Манаграфіі[правіць | правіць зыходнік]

  • Побыт феадалаў Вялікага Княства Літоўскага ў XV—XVII стст. / Ю. М. Бохан, А. А. Скеп’ян. — Мінск, 2011. — 271 с.
  • Князі Слуцкія. — Мінск, 2013. — 246 с.

Раздзелы ў калектыўных манаграфіях[правіць | правіць зыходнік]

  • Белавежская пушча ў часы Вялікага княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай // Белавежская пушча: вытокі запаведнасці, гісторыя і сучаснасць. — Мінск, 2009. — С. 94-120 (в соавторстве В. Ф. Голубевым і А. Б. Довнаром).
  • Царква і канфесійнае жыццё // Гісторыя Пінска. Ад старажытнасці да сучаснасці: да 915-й гадавіны з першага летапіснага ўпамінання / А. М. Літвін [і інш.]. — Мінск, 2012. — С. 233—261.
  • Сістэма кіравання і самакіравання Капыля ў XVI ст. // Капыль і магдэбургскае права: нарысы гісторыі горада XIV—XIX стагоддзяў / Доўнар А. Б. і інш. — Гродна, 2012. — С. 92-103.

Артыкулы[правіць | правіць зыходнік]

  • Да пытання развіцця мецэнацтва ў Вялікім княстве Літоўскім у XVI — першай палове XVII стст. // Старонкі гісторыі і культуры Беларусі. — Мінск, 1997. — С. 57—71.
  • Барочны тэатр Уршулі Радзівіл // Барока ў беларускай культуры і мастацтве. — Мінск, 1998. — C. 298—303.
  • Развіццё мецэнацтва ў Вялікім княстве Літоўскім // Весці АН. сер. гуманітарных навук. — 2000. — № 2. — С. 67—74.
  • Olelkowiczowie w drugiej połowe XVI wieku w życiu społeczno-kulturalnym Wielkiego Księstwa Litewskiego // Władza i prestyż. Magnateria Rzeczypospolitej w XVI—XVIII wieku / pod red. J. Urwanowicza. — Białystok, 2003. — S. 551—561.
  • Да пытання пра веравызнанне Соф’і Слуцкай і яе апекі над праваслаўнымі // Беларускі гістарычны часопіс. — № 10. — 2006. — С. 64—71.
  • Уплыў велікакняскага двара на фарміраванне культурных эліт Вялікага княства Літоўскага ў XVI ст. // Ягелоны: дынастыя, эпоха, спадчына. Матэрыялы міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі. Гальшаны-Навагрудак, 8-10 верасня 2006 г. — Мінск, 2007. — С. 104—107.
  • Паўсядзённае жыццё магната па лістах Л. Сапегі і яго сучаснікаў // Леў Сапега (1557—1633) і яго час. Зборнік навуковых артыкулаў. — Гродна, 2007. — С. 266—269.
  • Лісты маладых князёў Алелькавічаў з Італіі // Архіварыус. — № 7. — 2009. — С. 55—74.
  • Некалькі лістоў маладых магнатаў з адукацыйных падарожжаў у Італію і Германію ў XVI стагоддзі // Silva rerum nova. Штудыі ў гонар 70-годдзя Георгія Я. Галенчанка. Вільня — Мінск, 2009. — С. 258—264.
  • Architekci Janusza Radziwiłła // Barok. — № 4. — 2009. — S. 185—196.
  • К вопросу о путях формирования книжного фонда и возможности пользования частными библиотеками в ВКЛ // Федоровские чтения. 2009. — М., 2010. — С. 142—150.
  • Drogi kształtowania pamięci historycznej rodów magnackich Wielkiego Księstwa Litewskiego w XVI wieku — początkach XVII w. // Tradycja — metody przekazywania i formy upamiętnienia w państwie polsko — litewskim, XV—I połowa XIX wieku. — Warszawa, 2011. — S. 47—69. (в соавторстве с Н. А. Скепьян)
  • Інвентар Гальшан 1649 г. // Ашмяншчына: праблемы рэгіянальнай гісторыі Беларусі: зб.навук. арт. — Мінск, 2011. — С. 203—220.
  • Касцюмаваныя забавы ў ВКЛ у XVI—XVII ст. // Беларускі гістарычны часопіс. — № 6. — 2012. — С. 25—33.
  • Родовая и историческая память в роде кн. Олельковичей — Слуцких // Генеалогія. Збірка наукових праць / Гол. ред. В. А. Смолій, упорядник В. В. Томазов. — Київ, 2013. Вип.1. — С. 239—254.

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]