Ніна Васілеўна Антонава
Ніна Васілеўна Антонава | |
---|---|
Род дзейнасці | кінаактрыса |
Дата нараджэння | 2 снежня 1935 (88 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Муж | Anatoliy Bukovskiy[d] |
Дзеці | Serhii Bukovskyi[d] |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Член у | |
Узнагароды і прэміі |
Ніна Васілеўна Антонава (нар. 2 снежня 1935, Бакалы, Башкірская АССР) — украінская актрыса. Заслужаная артыстка Украінскай ССР (1980). Народная артыстка Украіны (2021).
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Нарадзілася 2 снежня 1935 года ў сяле Бакалы Башкірскай АССР. Маці працавала на мясаперапрацоўчым заводзе, бацька быў рэжысёрам. У 1941 годзе, калі пачалася Вялікая Айчынная вайна, сям’я пераехала ў Маскву.
У 1958 годзе скончыла Маскоўскае тэатральнае вучылішча імя Б. В. Шчукіна.
У 1958—1963 гадах — актрыса кінастудыі «Ленфільм». З 1964 года — актрыса Кіеўскай кінастудыі імя А. П. Даўжэнкі. Выйшаўшы замуж за кінарэжысёра Анатоля Букоўскага, знялася ў многіх яго карцінах. У далейшым таксама працавала са сваім сынам, кінарэжысёрам Сяргеем Букоўскім. Дакументальная стужка «Галоўная роля», знятая Букоўскім-малодшым пра Антонаву, атрымала шырокае прызнанне — у прыватнасці, на Адэскім міжнародным кінафестывалі Антонава атрымала за ўдзел у ёй прэмію «Залаты Дзюк» як найлепшая актрыса года ў нацыянальнай конкурснай праграме.