Ніна Трафімаўна Вайтовіч
Выгляд
Ніна Трафімаўна Вайтовіч | |
---|---|
Дата нараджэння | 10 ліпеня 1913 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 4 сакавіка 1976 (62 гады) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | вучоная |
Навуковая сфера | мовазнаўства |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар філалагічных навук |
Альма-матар | Мінскі педагагічны інстытут |
Прэміі | |
Узнагароды |
Ніна Трафімаўна Вайтовіч (10 ліпеня 1913, Дрыса — 4 сакавіка 1976) — беларускі мовазнавец. Доктар філалагічных навук (1967). Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1971)[1].
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзілася ў сям'і настаўніка. Скончыла Мінскі педагагічны інстытут у 1937 годзе, дзе ў 1948—1956 гг. загадвала кафедрай беларускай мовы[1]. З 1956 г. — у Інстытуце мовазнаўства НАН Беларусі. Займалася дыялекталогіяй і гісторыяй беларускай мовы.
Навуковая дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]Аўтар падручніка для 6-га класа «Родная літаратура» (1—16 выд., 1945—1960), сааўтар прац «Дыялекталагічны атлас беларускай мовы» (1963), «Нарысы па беларускай дыялекталогіі» (1964) і іншых[1].
Бібліяграфія
[правіць | правіць зыходнік]- Да пытання аб фарміраванні нацыянальнай літаратурнай беларускай мовы. — Мн., 1958
- Ненаціскны вакалізм народных гаворак Беларусі. — Мн., 1968
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Дзяржаўная прэмія СССР 1971 года за ўдзел у комплексе прац па беларускай лінгвагеаграфіі[1].
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Вайтовіч Ніна Трафімаўна // Беларуская Савецкая Энцыклапедыя : у 12 т. / рэдкал.: П. У. Броўка [і інш.]. — Мн., 1970. — Т. 2. — С. 560.
- Добач, С. Г. Ніна Трафімаўна Вайтовіч / С. Г. Добач // Беларуская лінгвістыка : зборнік артыкулаў / рэдкал.: М. Р. Суднік (адказ. рэд.) [ і інш.]. — Мн., 1972. — Вып. 3. — С. 70-71.
Катэгорыі:
- Нарадзіліся 10 ліпеня
- Нарадзіліся ў 1913 годзе
- Нарадзіліся ў Верхнядзвінску
- Памерлі 4 сакавіка
- Памерлі ў 1976 годзе
- Памерлі ў Мінску
- Супрацоўнікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі
- Дактары філалагічных навук
- Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі СССР
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Нарадзіліся ў Дрысе
- Мовазнаўцы Беларусі
- Выкладчыкі БДПУ імя Максіма Танка
- Выпускнікі БДПУ імя Максіма Танка
- Мовазнаўцы СССР
- Аўтары падручнікаў