Нінэль Сяргееўна Краўкова

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Нінэль Сяргееўна Краўкова
Дата нараджэння 17 сакавіка 1935(1935-03-17) (89 гадоў)
Месца нараджэння
Альма-матар
Месца працы
Член у

Нінэль Сяргееўна Краўкова (17 сакавіка 1935, г. Чэрыкаў, Магілёўская вобласць) — беларускі архітэктар.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыла Беларускі політэхнічны інстытут у 1958 годзе. Працавала архітэктарам, кіраўніком групы архітэктараў, брыгады ў Мінскпраекце, з 1979 года — кіраўнік сектара, брыгады, галоўны спецыяліст аддзела Дзяржэкспертызы ў Белдзяржпраекце.

Член Саюза архітэктараў СССР з 1969 года. Пражывае ў Мінску.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Палац мастацтваў

Асноўныя працы (у аўтарскім калектыве): жылыя дамы па вул. Сурганава (1963), у мікрараёне Зялёны Луг-4 (19651968), Палац мастацтваў (1970), комплекс інтэрнатаў (1971—1978) у Мінску.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]