Нітраты

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Нітраты
Маса 0 кг[1]
Спалучаная кіслата Азотная кіслата
Хімічная формула NO₃⁻[2]
Canonical SMILES [N+](=O)([O-])[O-][2]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Нітраты — неарганічныя і арганічныя вытворныя азотнай кіслаты. Нітраты неарганічныя — солі агульнай формулы М(NO3)n (n — ступень акіслення металу М). Вядомыя амаль для ўсіх металаў. Нітраты амонію, шчолачных і шчолачназямельных металаў называюць салетрамі. Крышталічныя рэчывы, добра раствараюцца ў вадзе. Вызначаюцца нізкай тэрмічнай устойлівасцю і здольнасцю акісляць арганічныя і неарганічныя злучэнні. Выкарыстоўваюць як мінеральныя ўгнаенні (азотныя ўгнаенні), кампаненты ракетнага паліва, піратэхнічных саставаў і інш. Таксічныя: выклікаюць кашаль, ірвоту, вострую сардэчна-сасудзістую недастатковасць і інш. Дапушчальнае сутачнае спажыванне 5 мг/кг (смяротная доза для чалавека — 8-15 г).

Нітраты арганічныя — эфіры азотнай кіслаты. Маюць адну ці некалькі груп — О — NO2, звязаных з атамам вугляроду арганічнага радыкала. Бясколерныя ці бледна-жоўтыя вадкасці або цвёрдыя рэчывы. Не раствараюцца ў вадзе. Добра раствараюцца ў этаноле і дыэтылавым эфіры. Многія выбухованебяспечныя (напрыклад, нітрагліцэрына, нітраты цэлюлозы). Выкарыстоўваюць у арганічным сінтэзе, а таксама як кампаненты бяздымных порахаў і ракетнага паліва, дабаўкі да дызельнага паліва (для павышэння цэтанавага ліку), у медыцыне (нітрагліцэрына і іншых нітратаў шмататамных спіртоў). Таксічныя: акісляюць гемаглабін у метгемаглабін, выклікаюць галаўны боль, пачашчанае сэрцабіцце.

Зноскі

  1. nitrooxidane Праверана 19 кастрычніка 2016.
  2. а б nitrooxidane Праверана 19 лістапада 2016.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]