Ніўлакіта
Ніўлакіта | |
---|---|
тувалу Niulakita | |
![]() | |
Характарыстыкі | |
Плошча | 0,4 км² |
Насельніцтва | 35 чал. |
Шчыльнасць насельніцтва | 87,5 чал./км² |
Размяшчэнне | |
10°45′ пд. ш. 179°30′ у. д.HGЯO | |
Акваторыя | Ціхі акіян |
Краіна | |
Ніўлакіта (на мове тувалу Niulakita) — малы рыфавы востраў у складзе астравоў Тувалу на поўдні Ціхага акіяна. Належыць да дзяржавы Тувалу. Агульная плошча — 0,4 км². Насельніцтва — 35 чал. (2002 г.).
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
Востраў Ніўлакіта, відавочна, быў адкрыты ў 1568 г. іспанскім мараплаўцам Альвара Менданья дэ Нейра. Да 1949 г. заставаўся бязлюдным. У XIX ст. час ад часу наведваўся здабытчыкамі гуана. Дзякуючы маракам на востраве апынулася некалькі кароў, якія напужалі першых перасяленцаў з Ніўтао (1949 г.), дзе такіх жывёл ніколі не было.
Прырода[правіць | правіць зыходнік]
Востраў мае каралавае паходжанне. З’яўляецца самым высокім з усіх астравоў Тувалу. Найвышэйшая кропка — 4,6 м. Па форме нагадвае авал.
Сталых вадацёкаў і крыніц пітной вады няма. Ад старажытнай лагуны засталося некалькі малых вадаёмаў з салёнай вадой.
Клімат трапічны пасатны, вільготны. Востраў знаходзіцца ў зоне ўздзеяння трапічных цыклонаў.
Інфраструктура[правіць | правіць зыходнік]
Маецца 1 паселішча (8 гаспадарак), насельніцтва якога займаецца земляробствам. Галоўная культура — какосавая пальма. З-за рыфаў, якія атачаюць Ніўлакіту, лоў рыбы і падыход марскога транспарту да берага ўскладнены.
На востраве арганізавана 1 пачатковая школа, маецца адміністрацыйны будынак.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Ніўлакіта Архівавана 19 лістапада 2019.
- Карта Ніўлакіты Архівавана 19 лістапада 2019.
- Астравы Тувалу Архівавана 21 лютага 2011.