Ніўтао

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Востраў Ніўтао)
Ніўтао
тувалу Niutao
Выгляд з космасу
Выгляд з космасу
Характарыстыкі
Плошча2,53 км²
Насельніцтва582 чал.
Шчыльнасць насельніцтва230,04 чал./км²
Размяшчэнне
06°06′00″ пд. ш. 177°16′00″ у. д.HGЯO
АкваторыяЦіхі акіян
Краіна
Ніўтао (Тувалу)
Ніўтао
Ніўтао
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ніўтао (на мове тувалу Niutao) — востраў у складзе астравоў Тувалу на поўдні Ціхага акіяна. Належыць да дзяржавы Тувалу. Агульная плошча — 2,53 км². Насельніцтва — 582 чал. (2017 г.).

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Паводле падання тубыльцаў, іх продкі прыбылі з Самоа на чале з правадыром Матаікі. На еўрапейскія карты востраў патрапіў у 1781 г. У 1866 г. Ніўтао наведаў місіянер з Лонданскага місіянерскага таварыства, які паведаміў, што мясцовае насельніцтва пацярпела ад гандляроў рабамі.

У 1949 г. некалькі сем’яў з Ніўтао перасяліліся на Ніўлакіту.

У 1993 г. выхадзец з Ніўтао, сэр Тому Сіонэ (Tomu Sione), заняў пасаду генерал-губернатара Тувалу.

Прырода[правіць | правіць зыходнік]

Востраў знаходзіцца ў паўночнай частцы астравоў Тувалу. Мае каралавае паходжанне. Па форме нагадвае авал даўжынёй да 1,6 км.

Ад старажытнай лагуны засталіся 2 малыя вадаёмы з салёнай вадой. 3 свідравіны з пітной вадой. Сталых вадацёкаў няма. Клімат трапічны пасатны. Палову года засушлівы. Востраў знаходзіцца ў зоне ўздзеяння трапічных цыклонаў.

Інфраструктура[правіць | правіць зыходнік]

Маецца 2 паселішча — вёскі Куліа і Тэава. Адміністрацыйным цэнтрам лічыцца Куліа. Галоўныя заняткі — сельская гаспадарка (вырошчванне какосаў і клубняў пулаку). Мясцовыя жыхары таксама ловяць рыбу.

1 адміністрацыйны будынак, пачатковая школа, 1 пратэстанцкая царква Лонданскага місіянерскага таварыства, паштовае аддзяленне, шпіталь, 3 калодзежы з пітной вадой. Транспартныя зносіны ўнутры вострава магчымы ўздоўж 1 акруговай дарогі з насыпным пакрыццём.

З-за рыфаў, якія атачаюць востраў, прамысловы лоў рыбы і падыход марскога транспарту да берага ўскладнены.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]