Ніна Лявонаўна Сняжкова

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Н. Сняжкова)
Ніна Лявонаўна Сняжкова
Намеснік старшыні Савета Міністраў БССР
кастрычнік 1970 — 1985

Нараджэнне 25 красавіка 1926(1926-04-25)
Смерць 4 чэрвеня 2008(2008-06-04) (82 гады)
Член у
Адукацыя
Дзейнасць дзяржаўны дзеяч
Месца працы
Узнагароды
ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга ордэн Дружбы народаў
Ганаровая грамата Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР

Ніна Лявонаўна Сняжкова (25 красавіка 1926, г. Ветка, Гомельская вобласць — 4 чэрвеня 2008) — беларускі дзяржаўны дзеяч.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

З сялянскай сям’і[1]. Рана пачала сваю працоўную дзейнасць, бо бацька загінуў у Вялікай Айчыннай вайне. У 1943—1944 гадах працавала ў Веткаўскім раённым камітэце КП(б)Б[1]. У пасляваенны час адзнакай скончыла Гомельскае педвучылішча, у 1952 годзе факультэт журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта[2], у 1959 годзе ВПШ пры ЦК КПСС[1]. У 19601955 гадах працавала ў рэдакцыі газеты «Гомельская праўда». У 1955—1968 гг. на партыйнай працы[2] у Гомельскім абкаме КПБ, Магілёўскім абкаме КПБ[2]. Выбіралася членам ЦК КПБ і дэпутатам Вярхоўнага Савета Беларускай ССР[1].

З 1968 г. намеснік старшыні праўлення Усесаюзнага таварыства «Веды»[ru][2]. У 1977—1986 гадах Беларускага добраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры. З кастрычніка 1970[2] па 1985 год намеснік старшыні Савета Міністраў БССР. Асаблівую ўвагу на дзяржаўным узроўні Ніна Лявонаўна надавала будаўніцтву сельскіх школ і медыцынскіх устаноў, падрыхтоўцы для іх кадраў[2].

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Узнагароджана 3 ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга, ордэнам Дружбы народаў, шматлікімі медалямі[2], ганаровыя граматы Вярхоўнага Савета БССР[1].

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Знакамітыя землякі: Сняжкова Ніна Лявонаўна // Памяць: Гіст. — дакум. хроніка Веткаўскага р-на. У 2 кн. Кн. 2. — Мн.: БЕЛТА, 1998. — С. 338—339.
  • Снежкова Нина Леонтьевна // Белорусская ССР: Краткая энциклопедия. В 5-и. Т. 5. Биографический справочник / Редкол.: И. П. Шамякин (гл. ред.) и др. — Мн.: Бел. Сов. Энцикл, 1981. — С. 588.
  • Сняжкова Ніна Лявонаўна // Беларуская Савецкая Энцыклапедыя. У 12 т. Т. 9. Рабкор — Сочы / Рэдкал.: П. У. Броўка (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1973. — 640 с.: іл., карты.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]