Гомельскі павет

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Гомельскі павет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на тэрыторыі Беларусі ў 1773-77 і 1852—1926 гадах. Утвораны 22 ліпеня 1773 г. ў складзе Рагачоўскай правінцыі пасля Першага падзелу Рэчы Паспалітай. Цэнтр — горад Гомель. 22 сакавіка 1777 г. ў сувязі з пераносам цэнтра павета ў мястэчка Беліца пераўтвораны ў Беліцкі павет. Адноўлены ў складзе Магілёўскай губерні ў 1852 г. пасля пераносу цэнтра павета ў Гомель. Плошча складала 4719,4 квадратных вёрст, насельніцтва дасягала 224,7 тысяч чалавек (1897).

З 26 красавіка 1919 г. — ў складзе Гомельскай губерні. Скасаваны 8 снежня 1926 года, яго тэрыторыя ўключана ў Гомельскую акругу.

Адміністрацыйны падзел[правіць | правіць зыходнік]

У 1917 годзе ў склад павета ўваходзіла 18 валасцей:

  • Веткаўская,
  • Вылеўская,
  • Гомельская,
  • Дзятлавіцкая,
  • Кармянская,
  • Маркавіцкая,
  • Насовіцкая,
  • Пакалюбіцкая,
  • Палеская,
  • Папоўская,
  • Покацкая,
  • Рудзянецкая,
  • Рэчкаўская,
  • Стараюркавіцкая,
  • Стаўбунская,
  • Целяшоўская,
  • Чабатовіцкая,
  • Чырванабудская;
  • а таксама 3 гарады і 7 мястэчак.

У 1923 г. воласці былі ўзбуйнены, іх стала 8:

  • Веткаўская,
  • Гомельская,
  • Добрушаская,
  • Дзятлавіцкая,
  • Насовіцкая,
  • Свяцілавіцкая,
  • Уваравіцкая,
  • Чырванабудская.

Вядомыя асобы[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]