Гомельская праўда
«Гомельская праўда» | |
---|---|
Арыгінальная назва |
Гомельская праўда |
Тып | газета |
Галоўны рэдактар | Сяргей Міхайлавіч Бяспалы |
Заснавана | 30 кастрычніка (12 лістапада) 1917 |
Мова | руская мова |
Галоўны офіс | |
Вэб-сайт | gp.by |
«Гомельская праўда» — абласная газета. Выходзіць з 30 кастрычніка (12 лістапада) 1917 у Гомелі. У 1917—1929 гг. выходзіла на рускай мове, пад рознымі назвамі.
Спачатку называлася «Известия Гомельского Совета рабочих, солдатских и крестьянских депутатов». У час нямецкай акупацыі Гомеля (люты 1918 — студзень 1919 гг.) не выходзіла. У 1919—1920 гг. выдавалася як «Известия Объединенного революционного комитета г. Гомеля и уезда», «Известия революционного комитета г. Гомеля и уезда», «Известия Гомельского Совета рабочих, крестьянских и красноармейских депутатов», з № 107 — «Путь Советов». З мая 1920 г. «Полесская правда», з 1930 г. «Палеская праўда». У 1938 г. перайменавана ў «Гомельскую праўду». У гады нямецкай акупацыі 1941—1944 гг. — орган гомельскіх падпольных абкома і гаркома КП(б)Б (выходзіла з 1 мая да 20 лістапада 1943 г., рэдактар М. І. Пахомаў). Пасля вайны — орган гомельскіх абласнога і гарадскога камітэтаў КПБ, абласнога і гарадскога Саветаў народных дэпутатаў. З верасня 1991 г. — абласная газета. Інфармуе аб падзеях грамадска-палітычнага, эканамічнага, гісторыка-краязнаўчага і культурнага жыцця Гомельшчыны. Змяшчае матэрыялы па народнай гаспадарцы, медыцыне, спорце і інш.
Галоўныя рэдактары[правіць | правіць зыходнік]
- Мікалай Білецкі
- Ілля Кожар
- Мікалай Ільіч Пахомаў
- Сяргей Бяспалы (2001 — ц.ч.)[1]
Зноскі
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- «Гомельская праўда» // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 3: Гімназіі — Кадэнцыя / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1996. — С. 72. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0041-2.