Обядзь
Выгляд
Обядзь | |
---|---|
Размяшчэнне | |
Краіна | Беларусь |
Рэгіён | Гомельская вобласць |
|
|
|
|
|
|
Обядзь — возера ў Жыткавіцкім раёне Гомельскай вобласці, за 24 км на паўднёвы ўсход ад горада Жыткавічы, за 1,1 км на паўночны ўсход ад вёскі Хлупін. Адносіцца да басейна ракі Прыпяць (фактычна знаходзіцца ў яе пойме).
Возера старычнага тыпу. Выцягнута ў паўднёва-заходнім напрамку. Злучана шырокай пратокай з азёрамі Плоскае, Сутоль і ракой Прыпяць. Мясцовасць градзістая, балоцістая, месцамі пад хмызняком. На ўсходзе і поўдні знаходзіцца вялікі лясны масіў. Уваходзіць у склад нацыянальнага парка «Прыпяцкі».