Жыткавічы
Горад
Жыткавічы
| ||||||||||||||||||||||||||||
Жы́ткавічы[2] (афіц. транс.: Žytkavičy) — горад раённага падпарадкавання ў Гомельскай вобласці Беларусі, адміністрацыйны цэнтр Жыткавіцкага раёна. За 238 км на захад ад Гомеля; чыгуначная станцыя на лініі Гомель—Лунінец. Аўтамабільныя дарогі злучаюць Жыткавічы з Брэстам і Калінкавічамі. Насельніцтва 16 019 чал. (2017)[1].
Герб[правіць | правіць зыходнік]
У чырвоным полі срэбны хвалісты пас, над пасам герб «Сястрынец» срэбнага колеру. Хвалісты срэбны пас сімвалізуе р. Гніліцу. Герб Сястрынец — памяць аб Кучуках-Сестрынцэвічах, першых вядомых уладальніках паселішча.
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
Вялікае Княства Літоўскае[правіць | правіць зыходнік]
Упершыню згадваецца ў Метрыцы пад 1500 як маёнтак Жыдкавічы ў ВКЛ, вёска Слуцкага княства, першыя вядомыя ўладальнікі Кучукі-Сестрынцэвічы гербу «Сястрынец» (польск.: Siestrzeniec).
У складзе Расійскай імперыі[правіць | правіць зыходнік]
З 1793 г. у складзе Расійскай імперыі (звалася таксама Убярэжжэ), цэнтр воласці Мазырскага павета Мінскай губерніі. Насельніцтва ў асноўным займалася сельскай гаспадаркай і бортніцтвам. З пракладкай Палескіх чыгунак і адкрыццём у 1886 г. чыгуначнай станцыі на месцы вёсак Зарэчча і Бярэжжа пачаў фармавацца рабочы пасёлак Жыткавічы. Пачала развівацца прамысловасць, прадстаўленая ў асноўным прадпрыемствамі па перапрацоўцы драўніны і прадукцыі сельскай гаспадаркі.
Найноўшы час[правіць | правіць зыходнік]
У Першую сусветную вайну ў лютым — снежні 1918 года Жыткавічы былі пад акупацыяй войскаў кайзераўскай Германіі.
25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай Жыткавічы абвешчаны часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. З 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі Жыткавічы ўвайшлі ў склад БССР.
Падчас польскай акупацыі 1919—1920 гг. часовы адміністрацыйны цэнтр Мазырскага павета ў складзе Грамадзянскага ўпраўлення Усходніх земляў[3].
У Другую сусветную вайну акупаваны нацысцкай Германіяй.
З 1924 цэнтр раёна, з 27 верасня 1938 г. гарадскі пасёлак. З 1954 г. у складзе Гомельскай вобл. З 19 лістапада 1971 г. — горад[4].
Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]
- XXI стагоддзе: 2006 — 16,6 тыс. чал.; 2010 — 15,9 тыс. чал.; 2016 — 15 933 чал.[5]; 2017 — 16 019 чал.[1]
Эканоміка[правіць | правіць зыходнік]
Прадпрыемствы лясной і дрэваапрацоўчай, харчовай прамысловасці. Метэастанцыя. Гасцініца «Палессе».
Мікрараёны[правіць | правіць зыходнік]
Жыткавічы падзяляюцца на 5 мікрараёнаў:
- Азёрны — паўднёвая частка горада, самы новы мікрараён
- БМУ — заходняя частка горада
- Зубраня — цэнтральная частка горада
- Сельгастэхніка — паўднёва-заходняя частка горада
- Усходні — паўночная частка горада
Славутасці[правіць | правіць зыходнік]
- Свята-Параскева-Пятніцкая царква, пабудавана на месцы старой
- Каменны крыж, у царкве на могілках. Паводле павер’яў, гэты крыж штогод павялічваецца ў памерах[6].
- Касцёл Святога Юзафа
Страчаная спадчына[правіць | правіць зыходнік]
- Свята-Троіцкая царква, згарэла ў 1972 годзе — помнік драўлянага дойлідства
Вядомыя асобы[правіць | правіць зыходнік]
- Віктар Францавіч Багдановіч
- Уладзімір Буднік
- Міхаіл Сяргеевіч Мірановіч — дэпутат ПП НС РБ 2-га склікання
- Наталля Арсенцьеўна Чорнагалова — сучасны беларускі мастак-неаэкспрэсіяніст.
- Алесь Таболіч (нар. 1979) — музыкант, лідар гурта Znich, дызайнер, мастак.
Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]
- Беларускі футбольны клуб ФК ЮАС
- Гарады Гомельскай вобласці
- Гарады Беларусі
- Новае Палессе
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1998. — Т. 6: Дадаізм — Застава. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0106-0 (т. 6), ISBN 985-11-0035-8.
Зноскі[правіць | правіць зыходнік]
- ↑ 1,0 1,1 1,2 Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2017 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2016 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.) . Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (29 сакавіка 2017). Праверана 3 красавіка 2017.
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).
- ↑ Dz. Urz. ZCZW z 1919 r. Nr 26, poz. 275 (польск.)
- ↑ Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР ад 19 лістапада 1971 г. Аб пераўтварэнні гарадскіх пасёлкаў Жыткавічы Жыткавіцкага раёна і Васілевічы Рэчыцкага раёна Гомельскай вобласці ў гарады раённага падпарадкавання // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1971, № 33 (1335).
- ↑ Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2016 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2015 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.) . Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (30 сакавіка 2016). Праверана 3 красавіка 2017.
- ↑ Дучыц Людміла. Каменныя крыжы // З глыбі вякоў. Наш край 2. Мн., 1997. C. 31-46.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Жыткавічы
Геаграфічныя звесткі па тэме Жыткавічы на OpenStreetMap
- «Жыткавічы: жыта» — сайт горада Жыткавічы