Ольстэрская юніянісцкая партыя
Выгляд
Ольстэрская юніянісцкая партыя | |
---|---|
Лідар | Doug Beattie[d] |
Дата заснавання | 3 сакавіка 1905 |
Штаб-кватэра | Белфаст |
Краіна | |
Ідэалогія | кансерватызм, ірландскі юніянізм |
Інтэрнацыянал | |
Маладзёжная арганізацыя | Young Unionists[d] |
Сайт | uup.org (англ.) |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Ольстэрская юніянісцкая партыя (англ.: The Ulster Unionist Party) — юніянісцкая палітычная партыя ў Паўночнай Ірландыі[1]. Партыя была заснаваная ў 1905 годзе, вылучыўшыся з Ірландскага юніянісцкага альянсу ў Ольстэры. Узначаленая Эдуардам Карсанам, партыя змагалася супраць руху гомрул. Пры падзеле Ірландыі яна была кіруючай партыяй Паўночнай Ірландыі з 1921 па 1972 гады[2]. Пад кіраўніцтвам Дэвіда Трымбла партыя заключыла Белфасцкае пагадненне ў 1998 годзе, якое скончыла ірландскі канфлікт. Трымбл займаў пасаду першага міністра Паўночнай Ірландыі з 1998 па 2002 гады. У 2003 годзе партыя прайграла выбары Дэмакратычнай юніянісцкай партыі. З 1905 па 1972 гады партыя фактычна з’яўлялася паўночна-ірландскай філіялам Кансерватыўнай партыі.
Заўвагі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ «NI parties step on election trail». BBC News.
- ↑ «Ulster Unionist Party». BBC Politics.