Ячмень звычайны
Ячмень звычайны | |||||||||||||||||||
Багоўка на коласе ячменя звычайнага | |||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||
Hordeum vulgare L. (1753) | |||||||||||||||||||
|
Ячмень звычайны, таксама Ячмень шматрадковы[3] (Hordeum vulgare) — від ячменя, менавіта ён звычайна ўзрабляецца ў сельскай гаспадарцы, адна з найстаражытнейшых культурных раслін у гісторыі чалавецтва (10 тысяч год таму)[4].
Зерне ячменю шырока выкарыстоўваюць для харчовых, тэхнічных і кармавых мэтаў, у тым ліку ў піваварнай прамысловасці, пры вытворчасці пярловай і ячнай круп. Ячмень ставіцца да найкаштоўнейшых канцэнтраваных кармоў для жывёл, паколькі змяшчае паўнавартасны бялок, багаты крухмалам.
Батанічнае апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Гэта аднагадовая расліна вышынёй 30-60 см, у культурных сартоў — да 90 см. Сцёблы прамыя, голыя.
Лісце да 30 см даўжынёй і 2—3 см шырынёй, плоскае, гладкае, з вушкамі ля аснавання пласцінкі.
Утварае колас з асцюком даўжынёй каля 10 см[5]; кожны каласок — аднакветкавы. Каласы чатырох- або шасцігранныя, да 1,5 см шырынёй, з гнуткай воссю, не распадаюцца на членікі. Каласкі сабраны групамі па тры; усе каласкі плодныя, сядзячыя. Каласковыя лускі лінейна-шылападобныя, адцягненыя ў тонкі асцюк, які звычайна перавышае іх па даўжыні. Ніжняя кветкавая луска яйкападобна-ланцэтная[6]. Ячмень звычайны — самаапыляльная расліна, але не выключана перакрыжаванае апыленне. Цвіце ў чэрвені — ліпені.
Плод — зярноўка. Плоданашэнне ў ліпені — жніўні.
Распаўсюджанне і экалогія
[правіць | правіць зыходнік]Дзікі ячмень звычайны расце ад Паўночнай Афрыкі да Тыбета.
Культурны ячмень часцяком дзічэе блізу месцаў пасеваў, нярэдка сустракаецца як выпадковая вырасла расліна ля дарог, на насыпах.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Ячмень належыць да найстаражытных культурных раслін. Як і пшаніца, ён быў акультураны ў эпоху неалітычнай рэвалюцыі на Блізкім Усходзе больш 10 тысяч гадоў таму[7]. Дзікі ячмень распаўсюджаны на шырокім прасторы ад вострава Крыт і Паўночнай Афрыкі на захадзе да Тыбецкіх гор на ўсходзе[8].
Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
- ↑ Пра ўмоўнасць аднясення апісванай у гэтым артыкуле групы раслін да класа аднадольных гл. раздзел «Сістэмы APG» артыкула «Аднадольныя».
- ↑ Варынты напісання Ячмень звычайны або Ячмень шматрадковы ў адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах. Т.18., кн.1, Мн., 2004, С.323.
- ↑ Saltini Antonio, I semi della civiltà. Grano, riso e mais nella storia delle società umane,, prefazione di Luigi Bernabò Brea Avenue Media, Bologna 1996
- ↑ Энциклопедия «Кругосвет». Ячмень обыкновенный (руск.)
- ↑ Губанов и др. 2002, с. 259..
- ↑ -Saltini Antonio, I semi della civiltà. Grano, riso e mais nella storia delle società umane,, prefazione di Luigi Bernabò Brea Avenue Media, Bologna 1996
- ↑ Zohary D., Hopf M. Domestication of Plants in the Old World: The Origin and Spread of Cultivated Plants in West Asia, Europe, and the Nile Valley. — 3rd ed. — Oxford University Press, 2000. — ISBN 0198503571.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Губанов И. А., Киселёва К. В., Новиков В. С., Тихомиров В. Н. 165. Hordeum vulgare L. — Ячмень обыкновенный // Иллюстрированный определитель растений Средней России. В 3-х томах. — М.: Т-во науч. изд. КМК, Ин-т технолог. иссл, 2002. — Т. 1. Папоротники, хвощи, плауны, голосеменные, покрытосеменные (однодольные). — С. 259. — ISBN 8-87317-091-6.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Ячмень звычайны