Ячмень звычайны, таксама Ячмень шматрадковы[1] (Hordeum vulgare) — від ячменя, менавіта ён звычайна ўзрабляецца ў сельскай гаспадарцы, адна з найстаражытнейшых культурных раслін у гісторыі чалавецтва (10 тысяч год таму)[2].
Зерне ячменю шырока выкарыстоўваюць для харчовых, тэхнічных і кармавых мэтаў, у тым ліку ў піваварнай прамысловасці, пры вытворчасці пярловай і ячнай круп. Ячмень ставіцца да найкаштоўнейшых канцэнтраваных кармоў для жывёл, паколькі змяшчае паўнавартасны бялок, багаты крухмалам.
Лісце да 30 см даўжынёй і 2—3 см шырынёй, плоскае, гладкае, з вушкамі ля аснавання пласцінкі.
Утварае колас з асцюком даўжынёй каля 10 см[3]; кожны каласок — аднакветкавы. Каласы чатырох- або шасцігранныя, да 1,5 см шырынёй, з гнуткай воссю, не распадаюцца на членікі. Каласкі сабраны групамі па тры; усе каласкі плодныя, сядзячыя. Каласковыя лускі лінейна-шылападобныя, адцягненыя ў тонкі асцюк, які звычайна перавышае іх па даўжыні. Ніжняя кветкавая луска яйкападобна-ланцэтная[4]. Ячмень звычайны — самаапыляльная расліна, але не выключана перакрыжаванае апыленне. Цвіце ў чэрвені — ліпені.
↑Варынты напісання Ячмень звычайны або Ячмень шматрадковы ў адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах. Т.18., кн.1, Мн., 2004, С.323.
↑Saltini Antonio, I semi della civiltà. Grano, riso e mais nella storia delle società umane,, prefazione di Luigi Bernabò Brea Avenue Media, Bologna 1996
↑-Saltini Antonio, I semi della civiltà. Grano, riso e mais nella storia delle società umane,, prefazione di Luigi Bernabò Brea Avenue Media, Bologna 1996