Ордэн Вялікага Бадра

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ордэн Вялікага Бадра
Дэвіз لا إله إلا الله محمد رسول الله
Краіна
Тып ордэн[d]
Кім уручаецца кароль Саудаўскай Аравіі[d]
Дата заснавання 19 жніўня 1969
Статус уручаецца
Малодшая King Abdulaziz Medal[d]

Вялікі ланцуг Бадра — вышэйшая дзяржаўная ўзнагарода каралеўства Саудаўская Аравія.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Ордэн Бадра быў заснаваны 20 сакавіка 1971 года каралём Саудаўскай Аравіі Фейсалам, як вышэйшая дзяржаўная ўзнагарода.

Ордэн прысвечаны бітве пры Бадры — першай буйной бітве паміж мусульманамі і курайшытамі, якая адбылася ў другім годзе па хіджры семнаццатага чысла месяца Рамадан у пятніцу раніцай 17 сакавіка 624 года ў Хіджазе (захад Аравійскага паўвострава), якая стала фактычна паваротным пунктам у іх барацьбе супраць курайшытаў.

Статут[правіць | правіць зыходнік]

Ордэн Бадра зарэзерваваны за асобамі каралеўскай крыві, манархамі і прынцамі, кіраўнікамі дзяржаў, якія вызнаюць Іслам.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Ланцуг складаецца з васемнаццаці залатых звёнаў у выглядзе двух пальмавых галін з накладзенымі на іх двума шаблямі. Цэнтральнае звяно ў выглядзе герба Саудаўскай Аравіі — дзве шаблі, над імі пальмавыя галіны. Знак ордэна ўяўляе сабой сяміканцовую зорку зялёнай эмалі з белай акантоўкай. У цэнтры медальён з дэвізам на арабскай мове «اللهلا الله محمد رسول الله» (Няма Бога, акрамя Алаха, і Мухамад — пасланнік Яго).

Узнагароджаныя[правіць | правіць зыходнік]

Сярод узнагароджаных ордэнам Вялікага Бадра:

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]