Ордэн Залатога льва Насау
Ордэн Залатога льва дому Насау | |||
---|---|---|---|
фр.: Ordre du Lion d'Or de la Maison de Nassau, нідэрл.: Orde van de Gouden Leeuw van Nassau | |||
|
|||
Арыгінальная назва | фр.: Ordre du Lion d'Or de la Maison de Nassau, нідэрл.: Orde van de Gouden Leeuw van Nassau | ||
Дэвіз | «Je maintiendrai» (Я буду захоўваць) | ||
Краіна |
Люксембург Нідэрланды |
||
Тып | ордэн[d] | ||
Дата заснавання | 31 сакавіка 1858 года | ||
Чарговасць узнагарод | |||
Старэйшая | Order of Orange-Nassau[d][1] | ||
Малодшая | Ордэн Адольфа Насау | ||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Ордэн Залатога льва дому Насау — рыцарскі ордэн, падзелены на дзве кіруючыя лініі дынастыі Насау, у Люксембургу і Нідэрландах.
У якасці люксембургскай лініі з'яўляецца вышэйшым ордэнам дзяржавы, якія ўручаюцца Вялікім Герцагам Люксембурга замежным манархам, прынцам каралеўскіх дынастый, главам дзяржаў за заслугі перад Люксембургам і Вялікім Герцагам.
У галандскай лініі з'яўляецца дынастычнай узнагародай каралеўскага дому Аранскіх-Насау і ўручаецца як асабістая ўзнагарода караля Нідэрландаў. У гэтым выпадку ўзнагароджваюцца асобы за асаблівыя заслугі перад каралеўскім домам.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]1858—1892
[правіць | правіць зыходнік]Ордэн быў заснаваны 31 сакавіка 1858 года каралём Нідэрландаў і Вялікім герцагам Люксембурга Вільгельмам III. Ордэн быў падзелены паміж абедзвюма галінамі дому Насау, у адпаведнасці з заключаным пагадненнем паміж Вільгельмам і вялікім герцагам Насау Адольфам (будучым Вялікім герцагам Люксембургскім).
Першапачаткова ордэн меў толькі адну ступень, але ў 1873 годзе Вільгельм III пашырыў ордэн да чатырох ступеняў:
- Вялікі крыж
- Гранд-афіцэр
- Афіцэр
- Кавалер
У 1882 годзе была дададзена ступень камандора.
1892 — цяперашні час
[правіць | правіць зыходнік]Ніводная са змен, унесеных у статут ордэна Вільгельмам III, не была ўхвалена Адольфам, з якім ордэн лічыўся агульным. Адольф адмовіўся прысуджаць любую з новых ступеняў.
Калі Вільгельм памёр, не пакінуўшы спадчынніка мужчынскага пола, у адпаведнасці з салічным нормамі пераходу прастола ў спадчыну Вялікім герцагам Люксембурга стаў Адольф. Новы герцаг скасаваў ступені, што дадаў Вільгельм у аднабаковым парадку. Дагэтуль ордэн уручаецца толькі ў адной ступені рыцара. У 1905 годзе Адольф пагадзіўся з каралевай Нідэрландаў Вільгельмінай яшчэ раз падзяліць ордэн паміж дзвюма кіруючымі галінамі дому Насау.
У наш час кароль Нідэрландаў Вілем-Аляксандр і Вялікі герцаг Люксембурга Анры сумесныя Вялікія магістры ордэна Залатога льва дому Насау.
Ордэнам Залатога льва дому Насау ўзнагароджваюць вельмі рэдка.
Інсігніі
[правіць | правіць зыходнік]Інсігніі ордэна складаюцца са знака на стужцы цераз плячо і зоркі.
Знак ордэна ўяўляе сабой залаты мальтыйскі крыж белай эмалі з залатой манаграмай «H» паміж прамянямі крыжа. У цэнтральным медальёне сіняй эмалі з залатымі гонтамі выява залатога льва дому Насау. Рэверс медальёна сіняй эмалі з залатым дэвізам «Je maintiendrai» (Я буду захоўваць).
Зорка ордэна сярэбраная васьміканцовая з прамымі прамянямі з цэнтральным медальёнам знака ордэна і з акантоўкай белай эмалі з дэвізам ордэна залатымі літарамі.
Стужка ордэна муаравая жоўта-аранжавая з вузкімі сінімі палоскамі па краі.
Статут
[правіць | правіць зыходнік]Ордэн Залатога льва дому Насау можа быць ускладзены на манархаў і прынцаў суверэнных дынастый, а таксама на кіраўнікоў дзяржаў, за асаблівыя заслугі перад Вялікім герцагам і дзяржавай. Уручэнне знакаў праводзіць Вялікі герцаг або яго спецыяльна прызначаны афіцыйны прадстаўнік. Узнагароджанне праводзіцца са згоды караля Нідэрландаў.
Прынцы і прынцэсы з дому Насау
[правіць | правіць зыходнік]Прынцы — сыны і браты глаў дзвюх ліній дому Насау — нараджаюцца рыцарамі ордэна.
У 1984 годзе каралева Беатрыкс і Вялікі герцаг Жан заключылі пагадненне, што прынцэсы (дочкі глаў дому Насау) атрымліваюць ордэн на паўналецце.