Перайсці да зместу

Анры (вялікі герцаг Люксембурга)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Анры (Генрых)
Henri
Member of the Council of State[d]
4 снежня 1980 — 9 сакавіка 1998
манарх Люксембурга[d]
7 кастрычніка 2000 — 3 кастрычніка 2025
Папярэднік Жан
Пераемнік Гіём, наследны Вялікі Герцаг Люксембурга[d]
member of the International Olympic Committee[d]
з 1998

Нараджэнне 16 красавіка 1955(1955-04-16)[1][2] (70 гадоў)
Род дом Люксембург-Насау[d]
Імя пры нараджэнні Henri Albert Gabriel Felix Marie Guillaume
Бацька Жан[3]
Маці Жазэфіна Шарлота Бельгійская[d][3]
Жонка Марыя Тэрэза[d][4]
Дзеці Гіём, наследны Вялікі Герцаг Люксембурга[d][3], Фелікс Люксембургскі[d][3], Луі Люксембургскі[d][3], Аляксандра Люксембургская[d][3] і Себасцьян Люксембургскі[d][3]
Грамадзянства
Веравызнанне Каталіцкая Царква
Член у
Адукацыя
Аўтограф Выява аўтографа
Манаграма Манаграма
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Анры Альберт Габрыэль Фелікс Мары Гіём Люксембургскі (люкс.: Henri Albert Gabriel Félix Marie Guillaume vu Lëtzebuerg; 16 красавіка 1955, замак Betzdorf) — вялікі герцаг (манарх) Люксембурга з 2000 па 2025 гады.

Прадстаўнік дынастыі Пармскіх Бурбонаў — сын вялікага герцага Жана і вялікай герцагіні Жазэфіны-Шарлоты Бельгійскай.

У 1975 годзе прайшоў курс падрыхтоўкі ваенных афіцэраў у Каралеўскай ваеннай акадэміі Сандхерст (Вялікабрытанія). У 1980 годзе скончыў Жэнеўскі ўніверсітэт, дзе вывучаў паліталогію. Стажыраваўся ў ЗША.

У 1978—2000 гады ён займаў пасаду ганаровага прэзідэнта Камітэта эканамічнага развіцця краіны. У гэты час ён здзяйсняў паездкі з мэтай развіцця супрацоўніцтва Люксембурга з рознымі краінамі і прыцягнення інвестыцый.

У 1980—1988 гады прынц быў членам Дзяржаўнага савета Люксембурга (кансультатыўны орган пры вялікім герцагу).

7 кастрычніка 2000 года, пасля адрачэння яго бацькі, узышоў на пасад і прыняў канстытуцыйную прысягу ў Палаце дэпутатаў (аднапалатны парламент). Ён стаў дзявятым вялікім герцагам Люксембурга.

У 2008 годзе адмовіўся падпісаць закон, які легалізуе эўтаназію, што выклікала палітычны крызіс і пацягнула за сабой змену Канстытуцыі ў бок памяншэння паўнамоцтваў суверэна — з гэтага часу вялікі герцаг не ўхваляе (сцвярджае) законы, а толькі публікуе іх.

3 кастрычніка 2025 года вялікі герцаг Люксембурга Анры адрокся ад стальца, але захаваў свой тытул (не будзе выконваць манархічныя абавязкі)[6][7].

З 1981 года жанаты з Марыяй Тэрэзай Местрэ, дачкой кубінскіх эмігрантаў. У іх пяцёра дзяцей, сыны — Гіём, Фелікс, Луі, Себасцьян, і дачка — Аляксандра.

  1. Lundy D. R. Henri Albert Gabriel de Nassau, Grand-Duc de Luxembourg // The Peerage
  2. Henri // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. а б в г д е ё Lundy D. R. The Peerage
  4. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
  5. https://www.diekirch.city/aus_freieren_Zaiten.html
  6. Анри (великий герцог Люксембурга) (руск.)
  7. Анри (великий герцог Люксембурга) (руск.)