Вілем-Аляксандр

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Вілем-Аляксандр
нідэрл.: Willem-Alexander
De Prins van Oranje, oktober 2006.jpg
Royal coat of arms of the Netherlands.svg

кароль Нідэрландаў[d]
з 30 красавіка 2013
Папярэднік Беатрыкс
Прынц Аранскі
30 красавіка 1980 — 30 красавіка 2013
Пераемнік Катарына-Амалія

Нараджэнне 27 красавіка 1967(1967-04-27)[1][2][…] (54 гады)
Род Аранская дынастыя
Бацька Клаус фон Амсберг[d][5]
Маці Беатрыкс[5]
Жонка Максіма[6]
Дзеці Катарына-Амалія[5], Алексія Нідэрландская[5] і Арыяна Нідэрландская[5]
Веравызнанне Нідэрландская рэфармацкая царква[d] і Пратэстанцкая царква Нідэрландаў[d]
Член у
Адукацыя
Дзейнасць манарх, суддзя, лётчык
Аўтограф Handtekening Willem-Alexander.svg
Манаграма Манаграма
Род войскаў Royal Netherlands Navy[d]
Званне lieutenant commander[d], captain at sea[d], commander[d], commodore[d], падпалкоўнік[d], брыгадны генерал, squadron leader[d], air commodore[d], палкоўнік і маёр
Узнагароды
ордэн Белага арла ордэн Інфанта дона Энрыке кавалер Вялікага крыжа ордэна Ганаровага легіёна ордэн «За заслугі» ордэн Ізабелы Каталічкі ордэн Падвязкі Grand Collar of the Order of Prince Henry Order of the House of Orange Military Order of William ордэн Нідэрландскага льва Grand Cross Special Class of the Order of Merit of the Federal Republic of Germany кавалер Вялікага крыжа, дэкараванага Вялікай стужкай ордэна «За заслугі перад Італьянскай Рэспублікай» ордэн Святога Олафа ордэн Слана ордэн Вызваліцеля кавалер Вялікага крыжа ордэна Святога Олафа Ордэн Крыжа Зямлі Марыі Order of the Liberator General San Martín ордэн Заслуг ордэн Трох Зорак Grand Cross of the Order of the Crown Collar of the Supreme Order of the Chrysanthemum Grand Cordon of the Supreme Order of the Chrysanthemum Grand Cross with collar of the Order of Vytautas the Great Bintang Mahaputra Grand Cross of the National Order of Merit ордэн Серафімаў Collar of the Order of Pope Pius IX Order of Leopold Order of the Crown Grand Cross of the Order of the Oak Crown Order of Amilcar Cabral Вялікі крыж ордэна Ізабелы Каталічкі ордэн Залатога льва Насау Order of Adolphe of Nassau Order of the Renaissance of Oman Order of Chula Chom Klao Family Order of Laila Utama ордэн Дубовай кароны Order of the Chrysanthemum Order of the Southern Cross Order of the Aztec Eagle ордэн Вітаўтаса Вялікага
Commons-logo.svg Вілем-Аляксандр на Вікісховішчы

Вілем-Аляксандр (нідэрл.: Willem-Alexander, WA; поўнае імя — Вілем-Аляксандр Клаус Георг Фердынанд , нідэрл.: Willem-Alexander Claus George Ferdinand, 27 красавіка 1967 года, Утрэхт, Нідэрланды) — кароль Каралеўства Нідэрландаў з 30 красавіка 2013 года, да таго — прынц Аранскі.

30 красавіка 2013 года, пасля адрачэння ад прастола яго маці, каралевы Беатрыкс, прынц Аранскі ўзыйшоў на прастол і мае тытул Яго Каралеўская Вялікасць Вілем-Аляксандр, Кароль Нідэрландаў. Ён стаў першым мужчынам на нідэрландскім прастоле за апошнія 123 гады. Да свайго ўзыходжання на прастол яго афіцыйны тытул быў — Яго Каралеўская Высокасць Вілем-Аляксандр Клаус Георг Фердынанд, Прынц Аранскі, Прынц Нідэрландскі, Прынц Аранскі-Насау, спадар ван Амсберг нідэрл.: Prins van Oranje, Prins der Nederlanden, Prins van Oranje-Nassau, Jonkheer van Amsberg.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Першае дзіця Прынцэсы (будучай каралевы) Беатрыкс і Прынца Клауса. Пасля прывядзення яго маці Беатрыкс да каралеўскай прысягі 30 красавіка 1980 года атрымаў тытул Prins van Oranje (Прынц Аранскі).

Яго маці, кіруючая каралева Нідэрландаў Беатрыкс — прапрапраўнучка расійскага імператара Паўла Першага.

Ён і два яго браты — Прынц Ёхан Фрыза (1968) і Прынц Канстанцін (1969) выраслі ў замку Drakensteyn.

Вілем-Аляксандр па адукацыі гісторык, скончыў Лейдэнскі ўніверсітэт (19871993). Як будучы канстытуцыйны манарх ён праходзіў стажыроўку ў розных дзяржаўных установах і ў арміі. Мае вайсковыя званні ў Каралеўскіх Сухапутных войсках, Каралеўскім Ваенна-марскім флоце і Каралеўскіх Ваенна-Паветраных сілах. З’яўляецца ад'ютантам Адмысловай Службы Яе Вялікасці Каралевы. У 1985 годзе, па дасягненні васямнаццаці гадоў, ён атрымаў месца ў Дзяржаўным Савеце. Быўшы яшчэ прынцам Аранскім, Вілем-Аляксандр часта прадстаўляў Каралеўскі Дом на афіцыйных мерапрыемствах у Нідэрландах і за мяжой і наносіў рабочыя візіты ў правінцыі, муніцыпалітэты і грамадскія арганізацыі.

28 студзеня 2013 года каралева Нідэрландаў Беатрыкс выступіла па нацыянальным тэлебачанні з аб’явай аб сваім адрачэнні ад прастола 30 красавіка 2013 года на карысць старэйшага сына, спадчынніка прастола Вілема-Аляксандра, прынца Аранскага[7][8][9].

30 красавіка 2013 года прынц Аранскі ўзышоў на прастол як кароль Нідэрландаў Вілем-Аляксандр[10]; ён абраў у якасці троннага падвойнае імя (хоць раней многімі чакалася, што ён будзе тытулавацца Вілем IV). Такім чынам, ён стане першым мужчынам на нідэрландскім прастоле за 123 гады.

Жонка Вілема-Аляксандра Максіма стала каралевай Нідэрландаў, а старэйшая дачка каралеўскай пары, Катарына-Амалія, — спадчынніцай прастола і атрымала тытул прынцэсы Аранскай.

Да ўзыходжання на прастол Вілем-Аляксандр з’яўляўся першым мужчынам-прынцам Аранскім з 1884 года.

Грамадская дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Вілем-Аляксандр надае асаблівую ўвагу такой галіне, як гідратэхніка. Ён актыўны ўдзельнік міжнародных кангрэсаў і сімпозіумаў, прысвечаных гэтай тэме. З’яўляецца ганаровым членам Сусветнай Воднай Камісіі XXI стагоддзя (World Commission on Water for the 21 Century) і заступнікам арганізацыі «Уеагульнае Партнёрства па пытаннях воднай гаспадаркі» (Global Water Partnership). Пад яго кіраўніцтвам праводзіўся Другі Водны Сусветны Форум у сакавіку 2000 г. у Гаазе.

Кароль кахае спорт, з 1986 па 1992 ён увесь час удзельнічаў у Нью-Ёркскім марафоне. З 1998 года ён член Міжнароднага алімпійскага камітэта.

Зноскі

  1. Youth Праверана 22 жніўня 2019.
  2. Willem-Alexander // Munzinger-Archiv — 1913. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Willem-Alexander // Brockhaus Enzyklopädie
  4. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #119142597 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 11 снежня 2014.
  5. 5,0 5,1 5,2 5,3 5,4 Lundy D. R. The Peerage
  6. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
  7. Королева Нидерландов отречется от престола — Лента.ru
  8. Beatrix treedt af — De Telegraaf
  9. Queen Beatrix of the Netherlands to abdicate for son — BBC News
  10. Prince of Orange to become King Willem-Alexander, 28 January 2013 — Hot Koninklijk Huis — News

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]