Остраўскі раён
Выгляд
| Остраўскі раён | |||
|---|---|---|---|
|
|||
| Краіна | |||
| Уваходзіць у |
|
||
| Адміністрацыйны цэнтр | |||
| Дата ўтварэння | 1 жніўня 1927 | ||
| Насельніцтва |
|
||
| Плошча |
|
||
|
|
|||
| Код ОКАТО | 58233 | ||
| Афіцыйны сайт (руск.) | |||
Остраўскі раён (руск.: О́стровский райо́н) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка (раён) і муніцыпальнае ўтварэнне (муніцыпальны раён) на захадзе Пскоўскай вобласці Расіі. Адміністрацыйны цэнтр — горад Остраў. Плошча — 2469 км². Асноўныя рэкі — Вялікая, Утроя, Лжа, Сіняя, Верша, Кухва.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Раён створаны 1 жніўня 1927 г. у складзе Пскоўскай акругі Ленінградскай вобласці. Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 22 жніўня 1944 года ўключаны ў склад Пскоўскай вобласці.
У 1935—1959 гадах існаваў Сашыхінскі раён (з цэнтрам у в. Варанцова), скасаваны ў 1959 годзе ў карысць Остраўскага раёна.