Осцей

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Осцей — літоўскі князь, які ў 1382 узначаліў абарону Масквы ад войск хана Тахтамыша. Осцей з'явіўся ў Маскве пасля раптоўнага ад'езду з горада вялікага князя маскоўскага Дзмітрыя Іванавіча Данскога і фактычна ўзначаліў уладу ў горадзе. Здолеў спыніць мяцеж гараджан, што ўзнік пасля ад'езду Дзмітрыя, і арганізаваў абарону Масквы. Пасля безвыніковай 3-дзённай аблогі 26 жніўня Тахтамыш выманіў Осцея з горада і забіў яго; Масква была спалена. Дзейнасць Осцея апісана ў летапіснай «Аповесці пра нашэсце Тахтамыша», якая не паведамляе пра паходжанне Осцея, але называе яго ўнукам Альгерда. Магчыма, Осцей быў сынам Дзмітрыя Альгердавіча, які ў гэты час трымаў Пераяслаў недалёка ад Масквы, або Андрэя Альгердавіча.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Осцей // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — С. 380. — 792 с. — ISBN 985-11-0378-0 (т. 2), ISBN 985-11-0315-2.
  • Салмина, М. А. Повесть о нашествии Тохтамыша // Труды Отдела древнерусской литературы / АН СССР, Ин-т русской литературы (Пушкинский дом); Редкол.: Д. С. Лихачев (отв. ред.) и др. Т. XXXIV: Куликовская битва и подъем национального самосознания. — Л.: Наука, Ленинградское отделение, 1979. — С. 134—151.