Андрэй Альгердавіч

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Андрэй Альгердавіч
Андрэй Альгердавіч
Рускае войска сустракае літоўскіх саюзнікаў - князёў Андрэя Альгердавіча Полацкага і Дзмітрыя Альгердавіча Бранскага
Князь пскоўскі
1341 — 1348
1377 — 1385
Папярэднік: Мацвей Пскоўскі
Пераемнік: Іван Андрэевіч
1394 — 1399
Папярэднік: Іван Андрэевіч
Пераемнік:
Князь полацкі
1342 — 1377
Папярэднік: Нарымонт Гедзімінавіч
Пераемнік: Скіргайла
1381 — 1387
Папярэднік: Скіргайла
Пераемнік: Скіргайла
1393 — 1399
Папярэднік: Скіргайла
 
Нараджэнне: каля 1320
Смерць: 12 жніўня 1399(1399-08-12)
Ворскла
Дынастыя: Гедзімінавічы
Бацька: Альгерд
Маці: Марыя Віцебская
Дзеці: сыны: Міхаіл, Сямён, Іван і Фёдар

Андрэ́й Альге́рдавіч, Андрэй Полацкі; каля 1320 — 12 жніўня 1399) — князь пскоўскі, князь полацкі (13481387), некаторы час тытулаваўся вялікім князем полацкім і вялікім князем рускім. Старэйшы сын Альгерда і яго першай жонкі Марыі Віцебскай[1].

Нарадзіўся каля 1320 (у 1325[2]) года. У 1342 г. быў абраны пскавічамі пскоўскім князем, але хутка пакінуў Пскоў, бо быў абраны полацкім князем замест свайго дзядзькі Нарымонта-Глеба, аднак за захаванне стальца ў Пскове змагаўся і тады, калі стаў полацкім князем. Замест сябе ў Пскове пакінуў намеснікам Юрыя Вітаўтавіча, магчыма свайго стрыечнага брата, пасля гібелі Юрыя ў бітве з лівонскімі рыцарамі пскавічы абралі сабе іншага князя, бо былі незадаволеныя адсутнасцю Андрэя ў Пскове.

Удзельнічаў у паходзе цвярскога князя Міхаіла на Маскву ў 1372 годзе. Вёў актыўную барацьбу з крыжакамі, у 1373 і 1375 гг. правёў паспяховыя паходы на Дынабург[1].

Пасля смерці Альгерда (1377 г.) паводле яго тастаменту вялікім князем літоўскім стаў Ягайла. Андрэй спачатку быў у саюзе з Кейстутам супраць Ягайлы, пасля смерці Кейстута абвясціў сябе вялікім князем полацкім, а пасля вялікім князем рускім са сталіцай ў Полацку. Аднак пад ціскам Ягайлы вымушаны быў падацца з Полацку ў Пскоў, дзе зноў заняў сталец.

Уступіў у саюз з вялікім князем маскоўскім Дзмітрыем Данскім[1], удзельнічаў у 1378 годзе ў разгроме татараў у пераможнай бітве на рацэ Вожы, адваяваў у ВКЛ для Масквы северскія гарады Трубчэўск і Старадуб, удзельнічаў у Кулікоўскай бітве 1380 г., дзе ўзначальваў правы фланг маскоўскага войска[1].

Пасля ўступіў у саюз з Лівонскім ордэнам, назваў лівонскага магістра бацькам і дарагім сябрам, такім чынам прызнаў сябе яго васалам, вярнуўся ў Полацк, выступіў супраць Ягайлы (1386). У 1386 г. спаліў Дрысенскі замак[3].

Праз нейкі час быў захоплены Ягайлам і зняволены ў адным з замкаў у Польшчы. Адтуль быў вызвалены на просьбу Вітаўта ў 1390 г. Стаў на бок Вітаўта ў яго барацьбе супраць Скіргайлы[1]. Зноў княжыў у Пскове.

Загінуў у 1399 г. у бітве на Ворскле разам з братам Дзмітрыям і інш. князямі.

Памылкі[правіць | правіць зыходнік]

Хроніка Быхаўца памылкова называе яго сынам Кейстута — Андрэем Гарбатым[1]. Часта сустракаецца інфармацыя, што паганскае імя Андрэя — Вінгальт[1], аднак гэта вядома толькі з твораў Т. Нарбута, крыніцы пра гэта не кажуць.

Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 1,3 1,4 1,5 1,6 Андрей Полоцкий // Биографический справочник — Мінск: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 19. — 737 с.
  2. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.1: А — Аршын / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мінск: БелЭн, 1996. — Т. 1. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0036-6 (т.1).
  3. Мацей Стрыйкоўскі. Хроніка Польская, Літоўская, Жамойцкая і ўсёй Русі (1582).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • М. І. Ермаловіч. Андрэй Альгердавіч. // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.1: А — Аршын / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мінск: БелЭн, 1996. — Т. 1. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0036-6 (т.1).