Ота Дэмус
| Ота Дэмус | |
|---|---|
| ням.: Otto Demus | |
| Дата нараджэння | 4 лістапада 1902[1][2] |
| Месца нараджэння | |
| Дата смерці | 17 лістапада 1990[1][2] (88 гадоў) |
| Месца смерці | |
| Грамадзянства | |
| Дзеці | Ёрг Дэмус[d] і Клаус Дэмус[d] |
| Род дзейнасці | мастацтвазнавец, выкладчык універсітэта |
| Месца працы | |
| Альма-матар | |
| Член у | |
| Узнагароды | |
Ота Дэмус (ням.: Otto Demus; 4 лістапада 1902, Харланд блізу Санкт-Пёльтэна, цяпер у зямлі Ніжняя Аўстрыя — 17 лістапада 1990, Вена) — аўстрыйскі гісторык мастацтва і педагог. Бацька піяніста Ёрга Дэмуса і паэта Клауса Дэмуса.
Вучыўся ў Венскім універсітэце ў Ёзэфа Стшыгоўскага. Спецыяльнасцю Дэмуса было, з аднаго боку, візантыйскае мастацтва, а з другога — мастацтва Аўстрыі Сярэдніх стагоддзяў. Акрамя таго, ён займаўся праблемай аховы помнікаў гісторыі і культуры, займаючы ў 1929—1936 гадах пасаду захавальніка помнікаў правінцыі Карынтыя, а ў 1936—1939 гадах — пасаду дзяржаўнага захавальніка ў Дэпартаменце помнікаў у Вене. У 1939 годзе Дэмус эміграваў у Англію, працаваў у Лондане. У 1946 годзе вярнуўся і да 1964 года займаў пасаду дырэктара Дэпартамента. У 1963—1973 гадах — прафесар гісторыі мастацтваў Венскага ўніверсітэта.
Працы Дэмуса часткай прысвечаны аўстрыйскаму мастацтву: «Мастацтва ў Карынтыі» (ням.: Kunst in Kärnten; 1934) «Познегатычныя алтары Карынтыі» (ням.: Die spätgotischen Altäre Kärntens; 1991), — часткай мастацтву Візантыі і яго ўплыву на суседнія культуры «Мазаіка Сабора Святога Марка ў Венецыі» (ням.: Die Mosaiken von San Marco in Venedig; 1939, «Візантыйскае мастацтва і Захад» (англ.: Byzantine Art and the West; 1970) і інш.
Зноскі
- 1 2 Otto Demus // Brockhaus Enzyklopädie — F.A. Brockhaus, 1796.
- 1 2 Otto Demus // La France savante / пад рэд. B. Delmas, R. Mathis — 2009. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #122371186 // Gemeinsame Normdatei — 2012—2016. Праверана 30 снежня 2014.
- Нарадзіліся 4 лістапада
- Нарадзіліся ў 1902 годзе
- Нарадзіліся ў Санкт-Пёльтэне
- Памерлі 17 лістапада
- Памерлі ў 1990 годзе
- Памерлі ў Вене
- Выкладчыкі Венскага ўніверсітэта
- Вучоныя Кембрыджскага ўніверсітэта
- Выпускнікі Венскага ўніверсітэта
- Акадэмікі Сербскай акадэміі навук і мастацтваў
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Мастацтвазнаўцы Аўстрыі
- Гісторыкі мастацтва