Ота Шык

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Ота Шык
Дата нараджэння 11 верасня 1919(1919-09-11)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 22 жніўня 2004(2004-08-22)[4][1][…] (84 гады)
Месца смерці
Грамадзянства
Адукацыя
Партыя
Род дзейнасці эканаміст, выкладчык універсітэта, мастак, палітык, настаўнік
Месца працы
Дзеці Miroslav Sik[d] і Jiří Polák[d]

Ота Шык (чэшск.: Ota Šik; 11 верасня 1919, Пльзень — 22 жніўня 2004, Санкт-Гален) — чэхаславацкі эканаміст і палітык. Распрацаваў план рэформаў эканомікі ЧССР, спынены задушэннем Пражскай вясны.

Біяграфічны нарыс[правіць | правіць зыходнік]

Вучыўся на электраманцёра[9]. У 1940 годзе ўступіў у нелегальную камуністычную партыю Чэхаславакіі (КПЧ). У 1941 годзе трапіў у канцэнтрацыйны лагер Маўтхаўзен, дзе прабыў да канца вайны.

У 1957 годзе стаў прафесарам эканомікі Вышэйшай палітычнай школы ЦК КПЧ[9]. У 1963 годзе Антанін Новатны асабіства даручыў Шыку падрыхтаваць эканамічную рэформу[9]. Прапанаваў праграму рэформаў, заснаваную на спалучэнні планавай эканомікі з рынкавымі механізмамі. Праграма была прынята на пасяджэнні ЦК КПЧ у студзені 1965 года[9]. Рэформа Шыка раэлізоўвалася з 1967 да канца 1968[10]. У 1969 годзе[9], пасля савецкага ўварвання ў жніўні, Ота Шык адным з першых з’ехаў з краіны[10].

З 1970 г. працаваў выкладчыкам у Базелі і Манчэстэры, а потым прафесарам эканомікі ва Універсітэце эканомікі і сацыяльных навук у Санкт-Галене[9].

У лістападзе 1989 года атрымаў магчымасць вяртання на Радзіму, прынамсі ў сферы працы. Ён стаў членам рады кансультантаў тагачаснага прэзідэнта Вацлава Гаўла. На гэтай пасадзе адпрацаваў тры гады[11].

Мастак[правіць | правіць зыходнік]

Захапляўся жывапісам, якому пачаў вучыцца яшчэ ў 1933 годзе. У 1994 і 1999 гадах былі зладжаныя дзве рэтраспектыўныя выставы ягоных твораў у Празе[11].

Зноскі

  1. 1,0 1,1 Ota Sik // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. 2,0 2,1 Ota Šik // Brockhaus Enzyklopädie
  3. 3,0 3,1 Czech National Authority Database Праверана 23 лістапада 2019.
  4. Ota Sik // SIKART — 2006. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  5. 5,0 5,1 Evidence zájmových osob StB (EZO)
  6. The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.
  7. Czech National Authority Database Праверана 14 красавіка 2021.
  8. Sik, Ota // SIKART — 2006. Праверана 18 чэрвеня 2021.
  9. 9,0 9,1 9,2 9,3 9,4 9,5 Ivana Chmel Denčevová. Příběh Oty Šika. Jak se vyučený elektromontér stal ekonomickým reformátorem pražského jara(чэшск.)  // Český rozhlas. — 26. srpen 2019.
  10. 10,0 10,1 Milan Urban. Ota Šik: Reformátor s vizí humánní společnosti // The Business Soirée. — 13. 11. 2019.
  11. 11,0 11,1 Vilém Faltýnek. Zemřel politik, ekonomický reformátor a malíř Ota Šik(чэшск.)  // Radio Prague International. — 25.8.2004.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]