Паала Віладжа

З пляцоўкі Вікіпедыя
Паала Віладжа
італ.: Paolo Villaggio
Paolo Villaggio, portrait, Premio Chiara, 2012.jpg
Род дзейнасці комік, палітык, пісьменнік, сцэнарыст, тэлевядучы, рэжысёр, акцёр, кінарэжысёр
Дата нараджэння 30 снежня 1932(1932-12-30)[1][2][3]
Месца нараджэння
Дата смерці 3 ліпеня 2017(2017-07-03)[5][2][…] (84 гады)
Месца смерці
Грамадзянства
Партыя
Узнагароды і прэміі
Сайт paolovillaggio.com
fantozziofficial.com
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Паала Віладжа (італ.: Paolo Villaggio; 30 снежня 1932, Генуя — 3 ліпеня 2017, Рым) — італьянскі акцёр, комік, рэжысёр, сцэнарыст, і пісьменнік. Віладжа стаў адным з першых вядомых італьянскіх акцёраў, хто праз сатыру, гратэскавую іронію выставіў на агляд многія праблемы сучаснага грамадства. Акцёр стварыў на экране сатырычную выяву бухгалтара-недарэкі Уга Фантоцы, якога стала пераследуюць няўдачы. Дзякуючы гэтаму камічным персанажу акцёр атрымаў прызнанне ў Італіі і стаў вядомы ў шматлікіх краінах свету.

Акрамя ўдзелу ў «кіна-эпапеі» аб знакамітым Фантоцы, Віладжы сыграў у кіно і на тэлебачанні мноства іншых роляў. Ён здымаўся ў такіх знакамітых італьянскіх рэжысёраў, як Федэрыка Феліні, Ліна Вертмюлер, Эрмана Ольмі, Марыа Манічэлі і Габрыэле Сальваторэс, а ў тэатры працаваў з Джорджа Стрэлерам. Віладжа таксама сыграў галоўную ролю ў кінакамедыі «Сіньёр Рабінзон», якая выйшла на экран у 1976 годзе і мела вялікі пракатны поспех.

У 1992 годзе на 49-м Міжнародным Венецыянскім кінафестывалі Віладжо быў уручаны «Залаты леў» за выдатныя дасягненні ў развіцці кінематографа.

Зноскі

  1. Deutsche Nationalbibliothek, Staatsbibliothek zu Berlin, Bayerische Staatsbibliothek et al. Record #133342840 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 16 кастрычніка 2015.
  2. а б Paolo Villaggio // Discogs — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. а б Paolo Villaggio // filmportal.de — 2005. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. Deutsche Nationalbibliothek, Staatsbibliothek zu Berlin, Bayerische Staatsbibliothek et al. Record #133342840 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 15 снежня 2014.
  5. Actor Paolo Villaggio, of Fantozzi fame, dies in Rome