Павел Антонавіч Пякарскі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Павел Антонавіч Пякарскі
Дата нараджэння: 15 сакавіка 1889(1889-03-15)
Месца нараджэння:
Дата смерці: 2 мая 1954(1954-05-02) (65 гадоў)
Месца смерці:
Месца пахавання:
Альма-матар:

Павел Антонавіч Пякарскі (15 сакавіка 1889, Віленская губерня — 2 мая 1954, Вільня) — беларускі рэлігійны і грамадскі дзеяч, каталіцкі святар.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Паходзіў з беларускай каталіцкай сям’і. Скончыў Віленскую духоўную каталіцкую семінарыю (1911). Вучыўся ў Мітрапалітальнай духоўнай каталіцкай акадэміі ў Пецярбургу (1911-15), дзе быў абраны старшынёй беларускага культурна-асветнага гуртка. Пасвячоны ў святары ў 1914. З 1915 на пасадзе вікарыя ў Беластоку, выкладаў Закон Божы ў мясцовых навучальных установах. На правах ганаровага госця ўдзельнічаў у пасяджэннях школьнай камісіі польскага епіскапата (1919). У 1925 прызначаны кіраўніком Ашмянскага дэканата і пробашчам у парафіі Жупраны. У 1932 абраны ў сінадальную Кансультатыўную раду святароў пры Віленскай мітрапалітальнай курыі. Выконваў святарскія абавязкі ў Віленскай архідыяцэзіі.

Пахаваны на могілках Роса ў Вільні.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларускія рэлігійныя дзеячы XX ст.: Жыццярысы, мартыралогія, успаміны / Аўтар-укладальнік: Ю. Гарбінскі. — Мн.-Мюнхен: Беларускі кнігазбор, 1999. ISBN 985-6318-65-3