Жупраны
Аграгарадок
Жупраны
| ||||||||||||||||||||||||
Жупра́ны[3] (трансліт.: Župrany, руск.: Жупраны) — аграгарадок у Ашмянскім раёне Гродзенскай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр Жупранскага сельсавета. Размешчаны за 10 км на ўсход ад Ашмян, на левым беразе ракі Ашмянкі.
Праз паселішча праходзіць рэспубліканская аўтадарога Барысаў — Вілейка — Ашмяны Р63.
Назва[правіць | правіць зыходнік]
Першапачаткова вёска мела назву «Зубраны», ад суседняй старажытнай Зубранскай пушчы, якая была багатая на зуброў. Пазней пад уплывам фанетычных змен назва вёскі ператварылася ў «Жупраны»[4]. Паводле іншай версіі, назва мястэчка мае балцкае паходжанне і звязаная з літоўскім словам «Žuobris», якое абазначае архаічную саху[5].
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
Першыя пісьмовыя згадкі пра мястэчка датуюцца XV стагоддзем. У 1407 вялікі князь Вітаўт даў Жупраны віленскаму ваяводзе Войцеху Манівіду. Каля трохсот гадоў належалі Радзівілам. Апошнім з дзевяці ўладальнікаў гэтага роду быў Караль Станіслаў Радзівіл «Пане Каханку». Пасля перайшло да Чапскіх. У канцы XVIII стагоддзя ў Жупранах было толькі 35 дамоў і тры вуліцы: Дворская, Сольская і Астравецкая. У 1854 годзе пачалося будаўніцтва мураванага Касцёла Святых апосталаў Пятра і Паўла. У 1863—1864 гадах мясцовыя сяляне прымалі ўдзел у паўстанні, якое адбылося на мясцовай базарнай плошчы.
У 1900 годзе тут быў пахаваны беларускі паэт Францішак Багушэвіч. Яго магіла знаходзіцца на могілках за касцёлам. Згодна з Рыжскім мірным дагаворам (1921) Жупраны апынуўся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, у Ашмянскім павеце Віленскага ваяводства.

У 1939 годзе Жупраны ўвайшлі ў БССР, дзе 12 кастрычніка 1940 года сталі цэнтрам сельсавета Ашмянскага раёна. З гэтай нагоды ў 1958 г. ў вёсцы быў адкрыты помнік паэту, адзін з двух помнікаў Ф.Багушэвічу на тэрыторыі Беларусі. 22 сакавіка 1970 годзе ў Жупранах адкрыўся Музей Францішка Багушэвіча, дзе захоўваюцца каля 300 экспанатаў, якія датычацца жыцця літаратурнага класіка[4].
Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]
- XIX стагоддзе: 1885 — каля 285 чал., 60 двароў.
- XX стагоддзе: 1931 — 657 чал., 124 двары; 1971 — 423 чал., 121 двор; 1993 — 734 чал., 248 двароў[6]; 1997 — 795 чал., 288 двароў[7].
- XXI стагоддзе: 2010 — 745 чал.
Інфраструктура[правіць | правіць зыходнік]
У Жупранах маецца паштовае аддзяленне сувязі, бібліятэка, Дом культуры, школа, сельсавет, дзіцячы сад, гандлёвы цэнтр, амбулаторыя[1].
Эканоміка[правіць | правіць зыходнік]
Свінагадоўчая і малочнатаварная фермы, мехдвор[1].
Культура[правіць | правіць зыходнік]
У школе дзейнічае музей Францішка Багушэвіча.
Славутасці[правіць | правіць зыходнік]
- Касцёл Святых апосталаў Пятра і Паўла (1854—1875)
- Могілкі яўрэйскія
- Плябанія (кан. XIX — пач. XX стст.)
- Помнік Францішку Багушэвічу (1958) —
Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр
Вядомыя асобы[правіць | правіць зыходнік]
- Браніслаў Іпалітавіч Загорскі (нар. 1935) — беларускі гісторык, педагог, кандыдат гістарычных навук (1971).
- Якаў Ромбра (1858—1922) — яўрэйскі асветнік, пісьменнік, журналіст.
Зноскі
- ↑ 1,0 1,1 1,2 Марына Сліж У Жупраны - да Багушэвіча. Рэгіянальная газета (25 лютага 2010). Праверана 9 верасня 2011.
- ↑ Белпошта
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).
- ↑ 4,0 4,1 Лукша, Г. А памяць жыве: 25 гадоў музею Ф. Багушэвіча ў Жупранах // Роднае слова. — Мн.: 1995. — № 3. — С. 70—71.
- ↑ [1]Віктар ШУКЕЛОВІЧ, Ці сапраўды Жупраны атрымалі назву ад зуброў? // "Ашмянскі веснік" ад 05.09.2017
- ↑ Валерый Шаблюк. Жупраны //Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 3: Гімназіі — Кадэнцыя / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1996. — С. 375.
- ↑ Жупраны // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1998. — Т. 6: Дадаізм — Застава. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0106-0 (т. 6), ISBN 985-11-0035-8. — С. 449.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 3: Гімназіі — Кадэнцыя / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1996. — 527 с.: іл. ISBN 985-11-0041-2.
- Żuprany // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XIV: Worowo — Żyżyn. — Warszawa, 1895. S. 855.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Жупраны
- Артыкул «Жыў, служыў і тварыў для народа» ў «Ашмянскім Весніку»
- Жупраны на партале globus.tut.by (руск.)
- Żuprany // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. — Tom XIV (Worowo — Żyżyn), 1895. — S. 855 (польск.)