Роса
Роса | |
---|---|
літ. Rasų kapinės, польск. cmentarz Na Rossie w Wilnie | |
54°40′06″ пн. ш. 25°18′16″ у. д.HGЯO | |
Размяшчэнне | |
Краіна | |
Месцазнаходжанне | Вільнюс |
Гісторыя | |
Дата заснавання | 1801 |
Першая згадка | 1801 |
Дата закрыцця | 1967 |
Плошча |
|
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Ро́са (літ.: Rasų kapinės, польск.: cmentarz Na Rossie w Wilnie) — могілкі ў Вільні, адзін з найстарэйшых і каштоўных у гісторыка-культурным плане некропаляў Літвы.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]У красавіку 1801 магістрат Вільні вылучыў дзялянку зямлі для могілак за тагачаснай гарадской мяжой. 6 мая 1801 могілкі былі асвечаны. 8 мая 1801 на іх быў пахаваны бургамістр Ян Мюлер. У 1814 да паўночнай часткі могілак быў далучаны яшчэ адна дзялянка зямлі.
Побач з гэтым могілкамі ў першай палове XIX размяшчалася месца пахавання памерлых у аддзяленні Антокальскай бальніцы хворых. Першапачаткова яго звалі Сірочым, затым Новай Росай (плошча 4,6 га).
У 1841—1850 гадах на могілках была пабудаваная вялікая неагатычная капліца па праекце архітэктара Томаша Тышэцкага . У 1888 годзе па праекце архітэктара Юліяна Янушэўскага да капліцы была дабудаваная вежа-званіца.
Перад уваходам на могілкі ў 1920 былі пахаваны салдаты, якія загінулі ў савецка-польскай вайне. У 1935—1936 невялікія ваенныя могілкі былі перабудаваны па праекце Войцеха Ястжэмбоўскага, аўтара размешчанага ў цэнтры надмагілля над прахам маці і сэрцам Юзафа Пілсудскага. Побач пахаваны салдаты ганаровай варты, якія адмовіліся здаць зброю чырвонаармейцам у 1939 і былі расстраляныя на месцы. Частку могілак займаюць магілы байцоў Арміі краёвай.
З 1967 пахаванні на Росе, акрамя выключных выпадкаў, спынены.
10 сакавіка 2005 года падчас дзяржаўнага візіту ў Літву прэзідэнта Польшчы на могілкі Роса Аляксандр Квасьнеўскі і Валдас Адамкус усклалі кветкі на магілы Ёнаса Басанавічуса і Юзафа Пілсудскага[1].
22 лістапада 2019 года ў капліцы на могілках былі перапахаваныя ўдзельнікі паўстання 1863—1864 гадоў, у тым ліку яго кіраўнікі Кастусь Каліноўскі і Зыгмунт Серакоўскі.
Славутыя асобы, пахаваныя на могілках Роса
[правіць | правіць зыходнік]- Францішак Аляхновіч (1883—1944) — драматург, тэатральны дзеяч, публіцыст (сімвалічная магіла)
- Аляксандр Аскерка (1830—1911) — грамадскі дзеяч, публіцыст, выдавец; у час Паўстання 1863—1864 гадоў — начальнік Вільні
- Адам Вайткевіч (1796—1869) — біскуп Мінскай архідыяцэзіі
- Лявон Вітан-Дубейкаўскі (1869—1940) — галоўны ўрадавы архітэктар БНР
- Гіпаліт Грынцэвіч (1876—1933) — інжынер-архітэктар.
- Адам Гюнтэр (1782—1854) — дзяржаўны дзеяч, калекцыянер і мецэнат.
- Фадзей Дмахоўскі (1858—1930) — жывапісец, педагог у Віленскім ўніверсітэце
- Кастусь Каліноўскі (1838—1864) — палітычны дзеяч, публіцыст, паэт, адзін з кіраўнікоў паўстання 1863—1864 гадоў на землях Беларусі і Літвы
- Караль Камаеўскі (? — 1862) — ваенны дзеяч.
- Юльюш Клос (1881—1933) — архітэктар, прафесар Віленскага ўніверсітэта
- Іван Луцкевіч (1881—1919) — гісторык, археолаг, пачынальнік беларускага нацыянальнага руху
- Антон Луцкевіч (1894—1942) — гісторык, публіцыст, міністр замежных спраў БНР (сімвалічная магіла)
- Яўхім Лялевель (1786—1861) — гісторык, прафесар Віленскага ўніверсітэта, удзельнік паўстання 1831 года
- Уладзіслаў Паўлюкоўскі (1895—1955) — паэт, этнограф
- Адам Пілсудскі (1869—1935) — брат маршала Польшчы Юзафа Пілсудскага, віцэ-прэзідэнт Вільні, сенатар Другой Рэчы Паспалітай
- Павел Пякарскі (1889—1954) — рэлігійны дзеяч
- Казімір Сваяк (сапр. Канстанцін Стаповіч) (1890—1926) — паэт, рэлігійны дзеяч
- Зыгмунт Серакоўскі (1826—1863) — адзін з кіраўнікоў паўстання 1863—1864 гадоў.
- Эўзебіуш Славацкі (1773—1814) — паэт, перакладчык, бацька Юльюша Славацкага
- Францішак Смуглевіч (1745—1807) — мастак, прафесар Віленскага ўніверсітэта
- Альбін Стаповіч (1895—1934) — публіцыст, музыка
- Уладзіслаў Сыракомля (1823—1862) — паэт, перакладчык
- Уладзіслаў Талочка (1887—1942) — рэлігійны і культурны дзеяч
- Яўстах Тышкевіч (1814—1873) — археолаг, гісторык, этнограф
- Браніслаў Урублеўскі (1888—1941) — юрыст, прафесар Віленскага ўніверсітэта
- Ядвігін Ш. (сапр. Антон Іванавіч Лявіцкі) (1869—1922) — беларускі празаік, драматург і публіцыст, адзін з пачынальнікаў беларускай мастацкай прозы
- Чэслаў Янкоўскі (1857—1929) — паэт
Зноскі
- ↑ Lenkijos Prezidentas tęsia vizitą Lietuvoje Архівавана 27 верасня 2007. (літ.)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- V. Girininkienė, A. Paulauskas. Rasos. Vilnius: Mintis, 1988.
- Mieczysław Jackiewicz. Wileńska Rossa. Przewodnik po cmentarzu. Olsztyn 1993.
- E. Małachowicz, Cmentarz na Rossie w Wilnie, Wrocław-Warszawa-Kraków 1993.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Роса
- Rasų kapinės Архівавана 9 мая 2006.