Павел Булатнікаў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Павел Булатнікаў
20 years of Runet 0390.jpg
Асноўная інфармацыя
Поўнае імя Павел Алегавіч Булатнікаў
Дата нараджэння 27 чэрвеня 1972
Месца нараджэння
Краіна Беларусь
Альма-матар
Музычная дзейнасць
Прафесіі Спявак
Гады актыўнасці 1989-па сённяшні дзень
Інструменты Гітара, маракасы, перкусія
Жанры Ска-панк, панк, рэгі
Калектывы Trubetskoy
Ляпіс Трубяцкі
Bad Informers
Дуэт «Лицей»
Лэйблы Нікіцін, Саюз, Дзеці Сонца
lyapis.com
Commons-logo.svg Выявы на Вікісховішчы

Павел Алегавіч Булатнікаў (нарадзіўся 27 чэрвеня 1972 года) — да 2014 года вакаліст і перкусіяніст мінскага гурта «Ляпіс Трубяцкі». Па распадзе гурта ў верасні 2014 года ўвайшоў у склад новага гурта Trubetskoy, які выконвае ў тым ліку і песні гурта «Ляпіс Трубяцкі»[1].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

З 1987 па 1990 год — студэнт Мінскай культурна-асветніцкай вучэльні. З 1989 года ў якасці вакаліста ўдзельнічаў у гуртах «Лицей» (не блытаць з аднайменным расійским поп-гуртом) і «Bad Informers». Візітнай карткай Паўла ў той перыяд часу (19891995) былі вельмі доўгія валасы і велізарныя завушніцы.

У 1990 годзе паступіў у Інстытут культуры ў Мінску, дзе пазнаёміўся з Сяргеем Міхалком. У 1995 годзе скончыў інстытут. Увосень 1997 года быў запрошаны ў гурт «Ляпіс Трубяцкі» на ролю другога вакаліста. Першай песняй, выкананай Паўлам на канцэрце «Ляпісаў», стала «Почему любовь уходит». У ранніх кліпах («Ау», «В платье белом», «Ты кинула», «Сочи») Павел грае ролю гітарыста гурта, хаця ў запісе альбома «Ты кинула» ён удзелу не прымаў. За шмат гадоў удзелу ў гурце «Ляпіс Трубяцкі» Булатнікаў не зграў ніводнай ноты на гітары, хоць граць на акустычнай гітары Павел умее.

Жанаты. Выхоўвае дачку.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]