Павел Казлоўскі (езуіт)
Выгляд
Павел Казлоўскі | |
---|---|
Род дзейнасці | regular cleric |
Дата нараджэння | каля 1593 |
Месца нараджэння |
|
Дата смерці | 10 мая 1651 |
Грамадзянства | |
Месца працы | |
Альма-матар |
Павел Казлоўскі (каля 1593 — 10 мая 1651) — дзеяч каталіцкай царквы, пісьменнік.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся на Падляшшы. У 1611 годзе ўступіў у Вільні ў ордэн езуітаў, з 1624 ксёндз. Вывучаў у Вільні філасофію (1616—18), тэалогію (1621—25). Прэфект школы ў Оршы (1626—28), Полацку (1628—29), Плоцку (1631—33), прыдворны місіянер біскупа Мікалая Шышкоўскага (1636—37), суперыёр у Гародні (1638—39), рэктар Смаленскага калегіума (1641—43).
Выдаў папулярныя кніжкі па аскезе і малітоўнікі, у т.л. «Snopek nabożeństwa Kongregacyey Naświętszey Panny Maryey Niepokalanego Poczęcia y szczęśliwego z tego świata Zesczia» (Варшава, 1643).
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Казлоўскі Павел // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Т. У. Бялова (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2010. — Т. 3: Дадатак. А — Я. — 696 с. — ISBN 978-985-11-0487-7 (т. 3), ISBN 985-11-0315-2.
Катэгорыі:
- Асобы
- Нарадзіліся ў 1593 годзе
- Нарадзіліся ў Рэчы Паспалітай
- Памерлі 10 мая
- Памерлі ў 1651 годзе
- Выкладчыкі Аршанскага езуіцкага калегіума
- Выкладчыкі Полацкага езуіцкага калегіума
- Выкладчыкі Плоцкага езуіцкага калегіума
- Выкладчыкі Гродзенскага езуіцкага калегіума
- Выпускнікі Віленскай езуіцкай акадэміі
- Езуіты Вялікага Княства Літоўскага