Павел Леанідавіч Паканечны

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Павел Леанідавіч Паканечны
Нараджэнне 28 чэрвеня 1971(1971-06-28) (49 гадоў)
Адукацыя
Дзейнасць палітык
Узнагароды
медаль «За бездакорную службу» III ступені

Павел Леанідавіч Паканечны (нар. 28 чэрвеня 1971, в. Ашмянцы Ваўкавыскага раёна Гродзенскай вобласці) — беларускі палітык, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Камандна-інжынерны інстытут МНС Рэспублікі Беларусь.

Праходзіў службу пажарным, камандзірам аддзялення, начальнікам каравала, намеснікам начальніка часці, намеснікам начальніка аддзела, начальнікам Ваўкавыскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях установы «Гродзенскае абласное ўпраўленне МНС Рэспублікі Беларусь».

Выбіраўся дэпутатам Ваўкавыскага раённага Савета Дэпутатаў дваццаць сёмага і дваццаць восьмага склікання, дэпутатам Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў дваццаць восьмага склікання, дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Узнагароджаны медалём «За бездакорную службу» III ступені[1].

Зноскі