Павел Антонавіч Пякарскі
Павел Антонавіч Пякарскі | |
---|---|
Дата нараджэння | 15 сакавіка 1889 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 2 мая 1954 (65 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Веравызнанне | Каталіцкая Царква |
Альма-матар | |
![]() |
Павел Антонавіч Пякарскі (15 сакавіка 1889, Віленская губерня — 2 мая 1954, Вільня) — беларускі рэлігійны і грамадскі дзеяч, каталіцкі святар.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Паходзіў з беларускай каталіцкай сям’і. Скончыў Віленскую духоўную каталіцкую семінарыю (1911). Вучыўся ў Мітрапалітальнай духоўнай каталіцкай акадэміі ў Пецярбургу (1911-15), дзе быў абраны старшынёй беларускага культурна-асветнага гуртка. Пасвячоны ў святары ў 1914. З 1915 на пасадзе вікарыя ў Беластоку, выкладаў Закон Божы ў мясцовых навучальных установах. На правах ганаровага госця ўдзельнічаў у пасяджэннях школьнай камісіі польскага епіскапата (1919). У 1925 прызначаны кіраўніком Ашмянскага дэканата і пробашчам у парафіі Жупраны. У 1932 абраны ў сінадальную Кансультатыўную раду святароў пры Віленскай мітрапалітальнай курыі. Выконваў святарскія абавязкі ў Віленскай архідыяцэзіі.

Пахаваны на могілках Роса ў Вільні.
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларускія рэлігійныя дзеячы XX ст.: Жыццярысы, мартыралогія, успаміны / Аўтар-укладальнік: Ю. Гарбінскі. — Мн.-Мюнхен: Беларускі кнігазбор, 1999. ISBN 985-6318-65-3
- Асобы
- Нарадзіліся 15 сакавіка
- Нарадзіліся ў 1889 годзе
- Нарадзіліся ў Віленскай губерні
- Памерлі 2 мая
- Памерлі ў 1954 годзе
- Памерлі ў Вільнюсе
- Пахаваныя на могілках Роса
- Выпускнікі Віленскай каталіцкай духоўнай семінарыі
- Выпускнікі Імператарскай Рымска-каталіцкай духоўнай акадэміі
- Грамадскія дзеячы Беларусі
- Постаці беларускага каталіцтва