Павел Уладзіміравіч Злобін
Павел Уладзіміравіч Злобін | |
---|---|
![]() | |
Дата нараджэння | 30 лістапада 1882 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 1930 |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | палітык |
Жонка | Lidiya Dobrov-Yadrintseva[d] |
Дзеці | Сцяпан Паўлавіч Злобін[d] |
Павел Уладзіміравіч Злобін (1882 — ?) — рускі палітычны дзеяч.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
У 1903 г. стаў членам Партыі сацыялістаў-рэвалюцыянераў. Пасля Лютаўскай рэвалюцыі 1917 г. узначальваў арганізацыю расійскіх сацыялістаў-рэвалюцыянераў у Мінску, вёў работу па афармленні антыбальшавіцкага блока на Беларусі. На ІІ з’ездзе армій Заходняга фронту ў Мінску выступіў прыхільнікам Устаноўчага сходу і свабоды друку. 21 лютага 1918 г. быў абраны ў Народны сакратарыят БНР камісарам па вялікарускіх справах. Выступаў супраць стварэння беларускай незалежнай дзяржавы, за аўтаномію Беларусі ў складзе дэмакратычнай Расіі, лічыў Раду Беларускай Народнай Рэспублікі часовай беларускай уладай. У 1919—1920 гг. працаваў рэдактарам часопіса «Социалист-революционер». Паводле даручэння ЦК Партыі сацыялістаў-рэвалюцыянераў праводзіў арганізацыйную работу ў Маскве. Тройчы прыцягваўся да судовай адказнасці органамі савецкай улады. Летам 1922 года абвінавачаны па працэсе над Партыяй сацыялістаў-рэвалюцыянераў і ў ліку 15 яе членаў прыгавораны да вышэйшай меры пакарання, якая 14 студзеня 1924 г. была заменена 5-гадовым турэмным зняволеннем. У 1920—1930-я гг. жыў у Маскве. Бацька расійскага пісьменніка Сцяпана Злобіна.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Ліпецкі, Эдуард. ЗЛОБІН Павел Уладзіміравіч // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) i iнш.; Маст. Э. Э. Жакевiч. — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 3:Гімназіі-Кадэнцыя. — С. 449—450. — 527 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0041-2.