Павел Фёдаравіч Мінкаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Павел Фёдаравіч Мінкаў
Нараджэнне 17 (29) снежня 1873 (150 гадоў)
Бацька Тодар Мінкаў

Павел Фёдаравіч Мінкаў (руск.: Павел Федорович Минков; 17 (29) снежня 1873[1] ‒ ?) — дзяржаўны службовец і землеўласнік.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў сям’і балгарскага і расійскага педагога і асветніка Тодара (Фёдара) Мінкава[2] (1830—1906) і Ксеніі Паўлаўны Дуднікавай (1847—1887)[1].

З 1903 г.служыў земскім начальнікам 5-га ўчастку Кобрынскага павета, быў членам Кобрынскага епархіяльнага вучэльнага савета, а на 1915 г. у чыне калежскага сакратара займаў пасаду Гродзенскага губернскага агранома, адначасова з’яўляючыся членам Гродзенскай адмысловай агранамічнай нарады, членам савета Брэсцкага сельскагаспадарчага таварыства, членам ад землеўладальнікаў Кобрынскай павятовай землеўпарадкавальнай камісіі і членам камісіі па пабудове Св. Петра-Паўлаўскага Сувораўскага храма ў Кобрыне[2].

Жыў у маёнтку Горлавічы Кобрынскага павета. Павел Фёдаравіч Мінкаў і яго нашчадкі да 1939 г. валодалі фальваркам Жабчыцы Пінскага павета[2].

Сям’я[правіць | правіць зыходнік]

Меў дачку Аляксандру, якая жыла ў Горлавічах. Аляксандра выйшла замуж за віленчука Аляксея Сцяпанавіча Валансевіча (нар. 1905), сына архітэктара Сцяпана Мацвеевіча Валансевіча. Муж, які ў час вайны быў у партызанах, загінуў у 1944 годзе ў баі з украінскімі нацыяналістамі. Аляксандра займалася сельскай працай і памерла ў 1984 г. Яе сын, выхадзец Горлавічаў Святаслаў Аляксеевіч Валансевіч (1933—2006), стаў кандыдатам тэхнічных навук, працаваў у нафтавай прамысловасці Расіі[2].

Зноскі

  1. а б Гаврилов И.В., Пономарева Е.В. РОЛЬ СЕМЕЙНЫХ ОТНОШЕНИЙ В ЖИЗНИ И ДЕЯТЕЛЬНОСТИ ТОДОРА МИНКОВА
  2. а б в г «За мной остается только труд…»: жизнь и судьба великого славянского педагога Тодора Минкова (1830-1906). Вячеслав Бондаренко, Катерина Честнова