Грамадскі транспарт

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Трамвай у Японіі
Тайбэйскі метрапалітэн

Грамадскі (камунальны) транспарт — пасажырскі транспарт, даступны і запатрабаваны да карыстання шырокімі слаямі насельніцтва. Паслугі грамадскага транспарту звычайна прадастаўляюцца за азначаную плату.

Агульнай прыкметай усіх відаў грамадскага транспарту з'яўляецца тое, што яго карыстальнікі перамяшчаюцца ў транспартных сродках, якія ім не належаць. Але ў катэгорыю грамадскага транспарту не пападаюць, напрыклад, школьныя і службовыя аўтобусы, унутраны транспарт буйных прадпрыемстваў і арганізацый, воінскія эшалоны і г. д., таму што яны не даступны шырокай публіцы і не запатрабаваны ёю. Ліфты і эскалатары ў будынках звычайна не адносяць да грамадскага транспарту.

Да грамадскага транспарту адносяць аўтобусы, тралейбусы, трамваі, цягнікі, метро і паромы. Таксама да грамадскага транспарту адносяць самалёты, міжгароднія аўтобусы і высакахуткасныя цягнікі (з хуткасцю вышэй за 200 км/г).

Глядзіце таксама[правіць | правіць зыходнік]