Перайсці да зместу

Паводка на Урале (2024)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Відэа з паводкай

Вясновая паводка на рацэ Урал у 2024 годзе характарызуецца як адна з самых буйных з пачатку XXI стагоддзя[1], а ў некаторых месцах і з моманту пачатку назіранняў[2].

Паводка найбольш закранула Орск Арэнбургскай вобласці Расіі. Вада ўвечары 5 красавіка прарвала ахоўную дамбу[3][4] і пачала затапляць раёны горада[5]. У наступныя дні былі прарваны яшчэ дзве дамбы[6][7]. Узровень вады на 8 красавіка ў рацэ Урал склаў 975 см пры ўзроўні выхаду вады ў пойму — 360 см, і ўзроўні небяспечнай з’явы — 700 см[8].

У зоне паводкі знаходзіліся больш за 6 тысяч дамоў, адтуль было эвакуявана больш за 2 тысячы чалавек[9]. У Орску былі адмененыя заняткі ў школах, частка з якіх аказалася затопленай, у іншых былі арганізаваны пункты часовага размяшчэння эвакуяваных. У горадзе быў абмежаваны рух аўтобусаў, частка з якіх была задзейнічана для перавозкі пацярпелых. Прыпыненая праца многіх прадпрыемстваў.

Адначасна стыхія закранула Наватроіцк — 8 красавіка адбылася паводка з прарывам ахоўнай дамбы, у горадзе пачалася эвакуацыя[10].

Таксама паводка закранула і іншыя населеныя пункты вобласці, уключаючы Арэнбург. Праводзілася частковая эвакуацыя жыхароў. У вобласці быў абвешчаны рэжым надзвычайнай сітуацыі федэральнага значэння.

Прэс-сакратар прэзідэнта Расійскай Федэрацыі Дзмітрый Пяскоў заявіў, што Прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін не плануе наведваць раён затаплення[11], дадаўшы, што Пуцін замест гэтага «атрымліваў інфармацыю і каардынаваў працу ўсіх галін улады»[12].

8 красавіка жыхары Орска зладзілі пратэсты на цэнтральнай плошчы горада з нагоды недастатковай кампенсацыі, прадстаўленай мясцовым урадам за шкоду ад паводкі, а таксама з нагоды няздольнасці ліквідаваць структурныя недахопы плаціны. Пратэстоўцы таксама заклікалі да ўмяшання ў працэс прэзідэнта У. Пуціна, які раней загадаў урадавай камісіі кантраляваць рэакцыю на катастрофу[13] і адправіў міністра па надзвычайных сітуацыях Расійскай Федэрацыі Аляксандра Куранкова ў Арэнбургскую вобласць[14]. Прыбыўшы ў вобласць, міністр МНС А. Куранкоў у інтэрв’ю дзяржаўным тэлеканалам абвінаваціў мясцовае насельніцтва ў сабатажы эвакуацыі, пра якую не было абвешчана афіцыйнымі ўладамі[15].

  1. ↑ Последний раз подобный паводок в Оренбурге был в середине прошлого века — мэр. interfax-russia.ru. interfax-russia.ru (8 красавіка 2024). Праверана 8 красавіка 2024.
  2. ↑ Нынешние уровни половодья на Урале и в Поволжье не фиксировались ни разу в истории. tass.ru. tass.ru (8 красавіка 2024). Праверана 8 красавіка 2024.
  3. ↑ Наводнение в Орске. Карта - Коммерсантъ. kommersant.ru. kommersant.ru (7 красавіка 2024). Праверана 8 красавіка 2024.
  4. ↑ Что за дамба в Орске, которую прорвало: когда построили, стоимость проекта. news.ru. news.ru (6 красавіка 2024). Праверана 8 красавіка 2024.
  5. ↑ «Роскосмос» показал, как со спутника выглядит паводок в Оренбургской области - Коммерсантъ. kommersant.ru. kommersant.ru (8 красавіка 2024). Праверана 8 красавіка 2024.
  6. ↑ Прорыв дамбы в Орске 2024 год: поселок Никель в Орске стремительно уходит под воду. ura.news (6 красавіка 2024). Праверана 8 красавіка 2024.
  7. ↑ В Орске у поселка Лесоторговый произошел очередной прорыв дамбы. iz.ru (8 красавіка 2024). Праверана 8 красавіка 2024.
  8. ↑ Сводка измерений по гидропосту г. Орск на р. Урал(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 8 красавіка 2024. Праверана 9 красавіка 2024.
  9. ↑ Дамба, которую прорвало в Орске. Карта — РБК. rbc.ru. rbc.ru (6 красавіка 2024). Праверана 8 красавіка 2024.
  10. ↑ Из оренбургского Новотроицка начали эвакуировать людей. РИА Новости (8 красавіка 2024). Праверана 8 красавіка 2024.
  11. ↑ The Moscow Times. Путин отказался ехать в затопленные паводком регионы (руск.). Telegram (9 красавіка 2024). Праверана 12 красавіка 2024.
  12. ↑ Russia floods: Ural river reaches critical level in Orenburg [брытанская англійская]. 2024-04-10. Праверана 2024-04-12.
  13. ↑ Residents of Flood-Struck Russian City Protest Local Government (англ.). The Moscow Times (8 красавіка 2024). Праверана 12 красавіка 2024.
  14. ↑ Russia declares federal emergency over floods after dam bursts. The Guardian (7 красавіка 2024).
  15. ↑ Александр Куренков (руск.). YouTube-канал «Orskru» (8 красавіка 2024). Архівавана з першакрыніцы 13 красавіка 2024. Праверана 14 красавіка 2024.