Паводка ў Казахстане (2024)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Паводка ў Казахстане
Выява
Краіна
Дата пачатку сакавік 2024

Паводка ў Казахстане (2024) — вясновая паводка ў Казахстане ў 2024 годзе. Затопленыя 10 рэгіёнаў Казахстана, у 8 рэгіёнах уведзены рэжым надзвычайнай сітуацыі.

Службы дзяржаўнай сістэмы грамадзянскай абароны працягваюць ліквідацыю наступстваў паводкі, правядзенне супрацьпаводкавых мерапрыемстваў, аварыйна-выратавальных работ.

Прэзідэнт Казахстана Касым-Жамарт Такаеў назваў паводку 2024 года самым буйным стыхійным бедствам у краіне за апошнія 80 гадоў.

Перадумовы[правіць | правіць зыходнік]

«Казгідрамет» зрабіў папярэдні прагноз паводак. Чаканы аб’ём веснавой паводкі на рэках Казахстанскай нізіны складзены па дадзеных гідраметэаралагічных назіранняў і вымярэнняў на 1 лютага 2023 года[1].

Наступствы[правіць | правіць зыходнік]

Школьнікаў у паводканебяспечных рэгіёнах перавялі на дыстанцыйнае навучанне[2].

Прэзідэнт аб’явіў строгія вымовы першаму віцэ-прэм’еру Раману Скляру, міністру водных рэсурсаў і ірыгацыі Нуржану Нуржыгітаву за непрыняцце своечасовых мер супраць паводак. За невыкананне ў поўным аб’ёме службовых абавязкаў мэрам Акцюбінскай, Кустанайскай, Заходне-Казахстанскай, Атыраўскай, Акмолінскай, Паўладарскай і Абайскай абласцей аб’яўлены строгія вымовы і папярэджанні[3].

Намеснік міністра па надзвычайных сітуацыях Баўржан Сыздыкаў паведаміў, што новыя дамы пацярпелых ад паводкі жыхароў будуць будаваць у бяспечных месцах[4].

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі