Перайсці да зместу

Паводкі ў краінах Персідскага заліва (2024)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Паводкі ў краінах Персідскага заліва
Выява
Месцазнаходжанне
Дата красавік 2024
Колькасць загінулых
  • 33 чал.
Апісана на сайце tagesschau.de/aus… (ням.)
theguardian.com/w… (англ.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Затопленая вуліца, г. Манама, Бахрэйн.

У красавіку 2024 года на дзяржавы Персідскага заліва абрынуўся моцны дождж, выклікаўшы паводкі па ўсім рэгіёне. У некалькіх краінах за дзень выпала амаль гадавая колькасць ападкаў.

Фактары[правіць | правіць зыходнік]

Рэгіён Персідскага заліва славіцца гарачым і сухім надвор’ем. Аднак у папярэднія гады пачасціліся моцныя дажджы, якія цягнулі за сабой паводкі[2]. Адной з прычын гэтага стала выкарыстанне ўладамі ААЭ штучнага дажджу[3][4]. Іншым фактарам стала змяненне клімату[5].

Уздзеянне стыхіі[правіць | правіць зыходнік]

15 і 16 красавіка прайшлі моцныя дажджы і навальніцы, якія прывялі да вялікай паводкі[6].

У ААЭ зафіксавана рэкордная дзённая колькасць ападкаў, што перавышае метэаралагічныя даныя з пачатку вядзення ўліку ў 1949 годзе. Найбольшая колькасць ападкаў была зафіксавана ў раёне Хатм-аль-Шакла ў Аль-Айне — 254,8 мм[7]. Акрамя таго, у Рас-эль-Хайме і Аль-Айне зафіксаваны апоўзні[8]. Праз стыхію парушана водазабяспячэнне, меліся перабоі з інтэрнэтам і электрычнасцю[9].

Спынілася праца метро Дубая[10], прыпынены міжгароднія аўтобусныя зносіны[11].

На тэрыторыі Бахрэйна ў сярэднім за 48 гадзін выпала 67,6 мм ападкаў[12].

У Катары з-за непагадзі зачыніліся школы і грамадскія будынкі[13].

Дождж таксама прайшоў на паўднёвым усходзе Ірана, ва ўсходняй правінцыі Саудаўскай Аравіі[14] і па Кувейту[15].

Ахвяры[правіць | правіць зыходнік]

У Амане ахвярамі стыхіі сталі 19 чалавек[16]. У ААЭ ад паводкі загінуў адзін чалавек[17].

Рэакцыя[правіць | правіць зыходнік]

Генеральны сакратар Арганізацыі ісламскага супрацоўніцтва (АІС) Хісейн Таха выказаў спачуванні ахвярам паводкі[18].

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Desert city of Dubai floods as heaviest rainfall in 75 years hits UAE | Dubai | The Guardian
  2. Fierce storm lashes UAE as Dubai diverts flights (англ.). BBC News (16 красавіка 2024). Архівавана з першакрыніцы 17 April 2024. Праверана 17 красавіка 2024.
  3. Vlamis. Photos of torrential Dubai flash floods show the downsides of trying to control the weather (англ.). Business Insider. Архівавана з першакрыніцы 17 April 2024. Праверана 17 красавіка 2024.
  4. "Dubai Floods: Is artificial rain behind UAE's rare torrential weather?". The Economic Times. 2024-04-17. ISSN 0013-0389. Архівавана з арыгінала 17 April 2024. Праверана 2024-04-17.
  5. Mulhern. Sea Level Rise Projection Map – The Persian Gulf. Earth.org (17 верасня 2020). Архівавана з першакрыніцы 10 December 2023. Праверана 17 красавіка 2024.
  6. Residents struggle to cope with severe flooding amidst heavy rainfall. www.newsofbahrain.com. Архівавана з першакрыніцы 17 April 2024. Праверана 17 красавіка 2024.
  7. Desk. UAE witnesses record-breaking rains, highest in 75 years (англ.). Khaleej Times. Архівавана з першакрыніцы 17 April 2024. Праверана 17 красавіка 2024.
  8. National. Dubai flights: All arrivals diverted away from airport amid floods and rain in UAE (англ.). The National (16 красавіка 2024). Архівавана з першакрыніцы 16 April 2024. Праверана 17 красавіка 2024.
  9. Alawlaqi. 'We underestimated this storm': UAE residents face electricity, water outages after flooding, heavy rains (англ.). Khaleej Times. Архівавана з першакрыніцы 17 April 2024. Праверана 17 красавіка 2024.
  10. Desk. Dubai Metro update: RTA to carry out maintenance after rains put stations out of service (англ.). Khaleej Times. Архівавана з першакрыніцы 17 April 2024. Праверана 17 красавіка 2024.
  11. UAE rains: Intercity bus services suspended due to unstable weather (англ.). gulfnews.com (16 красавіка 2024). Архівавана з першакрыніцы 17 April 2024. Праверана 17 красавіка 2024.
  12. Adnan, Nader. "Second Heaviest Downpour". Gulf Daily News.{{cite news}}: Папярэджанні CS1: url-status (спасылка)
  13. Salari. Qatar announces closure of schools, public bodies over severe weather conditions (англ.). Doha News | Qatar (16 красавіка 2024). Архівавана з першакрыніцы 17 April 2024. Праверана 17 красавіка 2024.
  14. Ebrahim. Chaos in Dubai as UAE records heaviest rainfall in 75 years (англ.). CNN (17 красавіка 2024). Архівавана з першакрыніцы 17 April 2024. Праверана 17 красавіка 2024.
  15. Farag, Mona. Heavy rain and flash flood warnings sweep the Gulf, with Oman bearing brunt of wet weather (англ.). The National (16 красавіка 2024). Архівавана з першакрыніцы 16 April 2024. Праверана 17 красавіка 2024.
  16. "Dubai airport chaos as UAE and Oman reel from deadly storms". BBC News. 2024-04-16. Архівавана з арыгінала 17 April 2024. Праверана 2024-04-17.
  17. Desk. UAE citizen dies after being swept away by flooded wadi amid heavy rains (англ.). Khaleej Times (17 красавіка 2024). Архівавана з першакрыніцы 17 April 2024. Праверана 17 красавіка 2024.
  18. OIC Secretary General Offers Condolences To Oman Over Flood Victims (англ.). UrduPoint. Архівавана з першакрыніцы 17 April 2024. Праверана 17 красавіка 2024.