Паводкі ў Афганістане і Пакістане (2024)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

12 красавіка 2024 года праз моцныя дажджы ў Афганістане і Пакістане адбыліся паводкі. Загінулі больш за 130 чалавек[1][2].

Стыхія ахапіла 23 афганскія правінцыі. Загінулі 66 чалавек, 36 атрымалі раненні. Больш за 1200 дамоў былі цалкам або часткова разбураны. Упраўленне ААН па каардынацыі гуманітарных пытанняў у Афганістане паведаміла, што ад непагадзі пацярпелі больш за 1200 сем’яў[3][4]. Большасць ахвяр загінулі ад абвальвання даху. Разам з людзьмі, загінула 200 галоў жывёлы. Было затоплена больш за 600 км дарог і 800 гектараў сельскагаспадарчых угоддзяў[5][6].

У Пакістане найбольш пацярпела правінцыя Хайбер-Пахтунхва, дзе колькасць загінулых дасягнула 46 чалавек[7]. Некаторыя загінулі ад маланкі падчас збораў ураджаю пшаніцы[8]. Фіксаваліся адключэнні электрычнасці ў Белуджыстане, Пенджабе і Азад Кашміры[9]. У Белуджыстане ўлады абвясцілі надзвычайнае становішча[6][10].

Пакістанскае нацыянальнае ўпраўленне па ліквідацыі наступстваў стыхійных бедстваў рэкамендавала экстраным службам быць у стане павышанай гатоўнасці, паколькі чакалася другая хваля моцных дажджоў[9].

Некаторыя эксперты называлі прычынай стыхіі змены клімату[2][11].

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  1. Heavy rains and floods kill over 100 across Pakistan and Afghanistan. Voice of America (16 красавіка 2024). Архівавана з першакрыніцы 20 April 2024. Праверана 21 April 2024.
  2. а б "Weather tracker: rains bring deadly flash floods to Afghanistan and Pakistan". The Guardian. 19 April 2024. Архівавана з арыгінала 20 April 2024. Праверана 21 April 2024.
  3. MSN. MSN.
  4. More than 100 killed across Pakistan and Afghanistan as flash floods and heavy rains sweep the region. Архівавана з першакрыніцы 18 April 2024. Праверана 21 April 2024.
  5. Dozens killed in Afghanistan as heavy rains set off flash floods. Al Jazeera (14 красавіка 2024). Архівавана з першакрыніцы 16 April 2024. Праверана 15 April 2024.
  6. а б Hundreds killed as storms lash Pakistan and Afghanistan. Al Jazeera (16 красавіка 2024). Архівавана з першакрыніцы 17 April 2024. Праверана 17 April 2024.
  7. Torrential rains claim 3 more lives in KP; death toll rises to 46 (20 красавіка 2024).
  8. Lightning, rains kill 36 people in Pakistan. NPR (15 красавіка 2024). Архівавана з першакрыніцы 16 April 2024. Праверана 15 April 2024.
  9. а б Massive rains, flash floods kill nearly 100 in Pakistan. The Express Tribune (20 красавіка 2024). Архівавана з першакрыніцы 20 April 2024. Праверана 21 April 2024.
  10. Lightning, rains kill 49 in Pakistan as authorities declare a state of emergency in the southwest. AP (16 красавіка 2024). Архівавана з першакрыніцы 17 April 2024. Праверана 16 April 2024.
  11. MSN. MSN.