Павой агарожны
Павой агарожны | |||||||||||||||||||||
![]() Агульны выгляд расліны, Баскскія землі | |||||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||||
|
Павой агарожны[1] (Calystegia sepium) — від шматгадовых травяністых раслін роду Calystegia сямейства Бярозкавыя (Convolvulaceae).
Назва
[правіць | правіць зыходнік]Павой агарожны, павітуха[2], бярозка, уюнок[3][4][5].
Батанічнае апісанне
[правіць | правіць зыходнік]![]() | ||||||||||

Шматгадовая травяністая расліна з доўгім паўзучым галінастым карэнішчам. Сцёблы да 2-3 м даўжынёй, слабыя, кучаравыя, голыя. Лісце голае, чарашковае, шырокае, трохкутнае або трохкутна-яйкападобнае, ля аснавання сэрцападобнае або сэрцападобна-стрэлападобнае, завостранае або вострае.
Кветканосы даўжэй лісця; прыкветкі ланцэтныя, яйкападобныя або шырокаяйкападобныя, ля аснавання сэрцападобныя, на верхавіне вострыя, радзей тупыя або круглявыя, 1,5—2,5(3) см даўжынёй. Чашалісцікі некалькі карацей прыкветкаў, яйкападобныя або яйкападобна-ланцэтныя, вострыя. Вяночак (3,5)4-6 см даўжынёй, белы або светла-ружовы. Тычынкі значна карацей вяночка; ніткі іх у ніжняй частцы пашыраны і пасаджаны сасочкападобнымі валасінкамі.
Плод — каробачка, каля 1 см даўжынёй, круглявая, з кароткім вострым канцом.
Сінаніміка
[правіць | правіць зыходнік]- Aniseia arifolia Meisn.
- Calystegia dahurica (Herb.) G.Don
- Calystegia rosea Phil.
- Convolvulus americanus (Sims) Greene
- Convolvulus binghamiae Greene
- Convolvulus dahuricus Herb.
- Convolvulus sepium L.basionym
- Convolvulus limnophilus Greene
- Volvulus sepium (L.) Junger
Зноскі
- ↑ Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 28. — 160 с. — 2 350 экз.
- ↑ Ганчарык М. М. Беларускія назвы раслін. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. II і IV. Горы-Горки, 1927
- ↑ Анненков Н. Ботанический словарь, Спб, 1878
- ↑ Васількоў І. Г. Матэрыялы да флоры Горацкага раёна. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. III. Горы-Горкі, 1927
- ↑ Чоловский К. Опыт описания Могилевской губернии. По программе и под редакцией А. С. Дембовецкого, кн. I. Могілев.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Флора СССР. В 30-ти томах / Начато при руководстве и под главной редакцией акад. В. Л. Комарова; Редактор тома Б. К. Шишкин. — М.—Л.: Издательство Академии Наук СССР, 1953. — Т. XIX. — 752 с. — 3 000 экз.
- Губанов И. А., Киселёва К. В., Новиков В. С., Тихомиров В. Н. Иллюстрированный определитель растений Средней России. В 3-х томах. — М.: Т-во науч. изд. КМК, Ин-т технолог. иссл, 2004. — Т. 3. Покрытосеменные (двудольные: раздельнолепестные). — ISBN 5-87317-163-7.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Повой заборный: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.) (Праверана 15 сакавіка 2012)(Праверана 15 сакавіка 2012)