Бярозкавыя
Бярозкавыя | ||||||||||||||||
Бярозка палявая (Convolvulus arvensis) | ||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | ||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| ||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | ||||||||||||||||
Convolvulaceae Juss., 1789 nom. cons. | ||||||||||||||||
Сінонімы | ||||||||||||||||
Трыбы | ||||||||||||||||
|
Бярозкавыя[3] (Convolvuláceae) — сямейства павойных раслін (ёсць формы і не кучаравыя) з двухдольных.
Батанічнае апісанне
[правіць | правіць зыходнік]У большасці бярозкавых сцябло завівается спіральна направа (па кірунку гадзіннікавай стрэлкі) або налева каля якой-небудзь падпоры (гл. Павойныя расліны, Закручванне сцеблаў, Нутацыя).
Лісце ў асноўным простае, чарговае (не супраціўнае) на даволі доўгіх хвосціках, суцэльнае і пры аснаванні часцей сэрцападобнае або стрэлападобнае, радзей рассечанае на долі.
Кветкі правільныя, толькі ў аднаго роду двухсіметрычныя, яшчэ радзей аднаполыя. Вяночак суцэльны, буйны званочкавы або лейкападобны, або трубчата-варонкападобны, у пупышцы ў многіх відаў згорнуты спіральна, часам складкавы або лускавата размешчаны, белы або афарбаваны ў тоны ружовага, сіняга і фіялетавага колераў. Тычынак пяць, прымацаваных да аснавання вяночка; завязь свабодная, ля аснавання з кальцавым абадком, адна- або двухгнёздавая.
Плод — часцей за ўсё шарападобная, рэдка лопасцевая каробачка з нешматлікім насеннем; у нямногіх родаў плод ягадападобны.
Арэал
[правіць | правіць зыходнік]Да бярозкавых адносяцца да 40 родаў з 1000 відамі траў аднагадовых і шматгадовых, паўкустоў і кустоў, ва ўсіх паясах зямнога шара, акрамя халоднага; асабліва частыя ў трапічнай Азіі і Амерыцы, Вест-Індыі (цэнтр іх распаўсюджвання); нямала таксама ў Аўстраліі і трапічнай Афрыцы. Выкапняў вядома да 10 відаў з трацічных адкладаў.
У культуры
[правіць | правіць зыходнік]Вялікая колькасць бярозкавых вядома ў садаводстве, асабліва роды бярозка, Calystegia, іпамея.
У Расіі каля 22 відаў. У некаторых родаў карані нясуць мясістыя пажыўныя шышкі; такі, напрыклад, батат (Ipomoea batatas Lam.), у Японіі, Усходняй Афрыцы і Бразіліі, ужываецца ў ежу ў Бразіліі. Па іншых уласцівасцях выдатныя Convolvulus scamonia і Ipomoea purga, мексіканская расліна, мясісты корань якой дае лёгкі слабільны сродак; корань вядомы пад імем ялапавага (radix Jalappae), паколькі лічылася, што ён паходзіць ад другога віду таго ж роду, Ipomoea jalappa, што апынулася няслушным.
Роды
[правіць | правіць зыходнік]- Aniseia
- Argyreia
- Astripomoea
- Blinkworthia
- Bonamia
- Breweria
- Calycobolus
- Calystegia — Павой, ці Калістэгія
- Cardiochlamys
- Cladistigma
- Convolvulus — Бярозка
- Cordisepalum
- Cressa
- Cuscuta
- Decalobanthus
- Dichondra
- Dicranostyles
- Dinetus
- Dipteropeltis
- Ericybe
- Evolvulus
- Falckia
- Hewittia
- Hildebrandtia
- Hyalocystis
- Ipomoea — Іпамея
- Iseia
- Itzaea
- Jacquemontia
- Lepistemon
- Lepistemonopsis
- Lysiostyles
- Maripa
- Merremia
- Metaporana
- Nephrophyllum
- Neuropeltis
- Neuropeltopsis
- Odonellia
- Operculina
- Paralepistemon
- Pentacrostigma
- Pharbitis
- Polymeria
- Porana
- Poranopsis
- Rapona
- Rivea
- Sabaudiella
- Seddera
- Stictocardia
- Stylisma
- Tetralocularia
- Tridynamia
- Turbina Raf.
- Wilsonia
- Xenostegia
Зноскі
- ↑ Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
- ↑ Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
- ↑ Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 145. — 160 с. — 2 350 экз.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Вьюнковые // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.