Пагранічны слуп (Багушы)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Славутасць
Пагранічны слуп
Bogusze (gm. Prostki), słup graniczny z 1545 r. (2).JPG
53°42′ пн. ш. 22°27′ у. д.HGЯO
Краіна Польшча
Вёска Багушы
Тып будынка пагранічны слуп
Дата заснавання 1545
Дата пабудовы 1545 год

Пагранічны слуп (польск.: Słup graniczny w Boguszach) — гістарычны пагранічны слуп каля в. Багушы Элкскага павета Вармінска-Мазурскага ваяводства Польшчы.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Пастаўлены ў 1545 годзе на трайным стыку Вялікага Княства Літоўскага, Прускага герцагства і Каралеўства Польскага як напамін пра дэмаркацыю граніц паміж краінамі.

Слуп пазначаў трайны стык 24 гады — у 1569 годзе была падпісана Люблінская унія, паводле ўмоў якой Падляшскае ваяводства перайшло пад уладу Каралеўства Польскага.

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Гербы Вялікага Княства Літоўскага і Прускага герцагства
Дошка з гербамі і лацінскім надпісам

Пагранічны слуп вышынёй каля 6 метраў уведзены з цэглы, атынкаваны і пакрыты чырвонай дахоўкай. На ўсходняй сцяне знаходзіцца мармуровая дошка з дзяржаўнымі гербамі Вялікага Княства Літоўскага і Прускага герцагства, а таксама надпісам на лацінскай мове. Арыгінальная дошка была знята ў 1907 годзе і вывезена ў Кёнігсберг, на яе месца ўсталявана копія з вапняку.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Wiki letter w.svg На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпедыі,
калі ласка, карыстайцеся падказкай і пастаўце спасылкі ў адпаведнасці з прынятымі рэкамендацыямі.