Перайсці да зместу

Пагромы 1966 года ў Нігерыі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Пагромы 1966 года ў Нігерыі
Краіна
Месцазнаходжанне
Дата кастрычнік 1966
Пагромы 1966 года ў Нігерыі (Нігерыя)
Пагромы 1966 года ў Нігерыі

З мая па кастрычнік 1966 года ў Нігерыі адбылася серыя нападаў на ігба і іншых народаў з паўднёвых рэгіёнаў, а таксама пераследаў у адказ паўночнікаў, у тым ліку хаўса[1].

Напярэдадні[правіць | правіць зыходнік]

У студзені 1966 года ў краіне адбыўся дзяржаўны пераварот[2]. Многія забітыя ў ходзе падзей палітыкаў і высокапастаўленых вайсковых афіцэраў былі паўночнікамі, якія складалі большасць ва ўрадзе Нігерыі. У іх ліку былі прэм’ер-міністр Бабубакар Тафава Балева і Ахмаду Бела. Змоўшчыкамі выступілі афіцэры-ігба — Агуіі-Іронсі і Эмека Аджукву[3][2][2].

Пры прызначэнні на ключавыя пасады новая ўлада аддавала перавагу выхадцам паўднёвых рэгіёнаў. Разам з тым рэжым паспрабаваў перайсці ад федэрацыі да ўнітарнай формы дзяржаўнага ладу. Дадзеныя дзеянні выклікалі турботы ў паўночнікаў, якія не жадалі ўстанаўлення дамінавання ігба[4].

Развіццё падзей[правіць | правіць зыходнік]

У маі паўночнікі арганізавалі контрпераварот, падчас якога былі забітыя 240 вайскоўцаў з Паўднёвай Нігерыі[5], а таксама тысячы мірных паўднёўцаў, якія пражывалі на поўначы[6]. Уладу захапіў паўночнік Якубу Гавон[5].

Хоць Гавон даваў гарантыі бяспекі паўднёвым нігерыйцам, якія жылі на поўначы, намеры значнай часткі арміі ў той час былі агрэсіўнымі, асабліва ў прадстаўнікоў народа хаўса. Пачалася хваля масавых забойстваў. Пікі гвалту прыпадалі на 29 мая, 29 ліпеня і 29 верасня. У пераследах актыўна ўдзельнічалі як грамадзянскія, так і вайскоўцы. У прапагандзе ігба параўноўвалі са змеямі і паразітамі[7]. У адказ паўднёўцы пачалі пераслед паўночнікаў[8]. Бандамі ігба былі забітыя тысячы прадстаўнікоў хаўса і іншых народаў Паўночнай Нігерыі. Паўночнікі масава пакідалі паўднёвыя вобласці[9].

Забойствы на глебе міжэтнічнай нянавісці шмат у чым адбываліся праз папушчальніцтва мясцовых уладаў[10].

Пагромы працягвалася да пачатку кастрычніка[10]. Непасрэдна паўднёўцаў загінула ад 8 000 да 30 000 чалавек, яшчэ каля 1 мільёна бегла[11].

Наступствы[правіць | правіць зыходнік]

Пагромы 1966 года значна абвастрылі сітуацыю ў краіне. У ходзе далейшых падзей на поўдні была абвешчана Рэспублікі Біяфра, што прывяло да грамадзянскай вайны паміж Поўначчу і Поўднем.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  1. Last, Murray (October 2005). "Poison and Medicine: Ethnicity, Power and Violence in a Nigerian City, 1966–1986 by Douglas A. Anthony Review by: Murray Last". The Royal African Society. 104 (417): 710–711. JSTOR 3518821.
  2. а б в Post, K. W. J. (January 1968). "Is There a Case for Biafra?". International Affairs. 44 (1): 26–39. doi:10.2307/2613526. JSTOR 2613526.
  3. Gamji.com «Operation Aure».
  4. Akinyemi, A.B. (October 1972). "The British Press and the Nigerian Civil War". African Affairs. 71 (285): 408–426. doi:10.1093/oxfordjournals.afraf.a096282. JSTOR 720847.
  5. а б Nixon, Charles (July 1972). "Self-Determination: The Nigeria/Biafra Case". World Politics. 24 (4): 473–497. doi:10.2307/2010453. JSTOR 2010453. S2CID 155019740.
  6. Vickers, Michael (1970). "Competition and Control in Modern Nigeria: Origins of the War with Biafra". International Journal. 25 (3): 630. doi:10.1177/002070207002500310. JSTOR 40200860. S2CID 147149826.
  7. Keil, Charles (January 1970). "The Price of Nigerian Victory". Africa Today. 17 (1): 1–3. JSTOR 4185054.
  8. Nnoli. Ethnic Violence in Nigeria: A Historical Perspective. Indiana.edu. Праверана 16 December 2014.
  9. Ojo, Bamidele A. (2001). Problems and Prospects of Sustaining Democracy in Nigeria. Nova Science. ISBN 978-1-56072-949-5.
  10. а б McKenna, Joseph C. (1969). "Elements of a Nigerian Peace". Foreign Affairs. 47 (4): 668–680. doi:10.2307/20039407. JSTOR 20039407.
  11. Civil War. countrystudies.us. Federal Research Division of the Library of Congress (17 чэрвеня 1991). — «The estimated number of deaths ranged as high as 30,000. More than 1 million Igbo returned to the Eastern Region. In retaliation, some northerners were massacred in Port Harcourt and other eastern cities, and a counterexodus of non-Igbo was under way.»  Праверана November 21, 2019.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]