Падасоўскі сельсавет
Падасоўскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларуская ССР |
Уваходзіў у | Чачэрскі раён |
Адміністрацыйны цэнтр | Падасоўе |
Дата ўтварэння |
8 снежня 1926, 1930 |
Дата скасавання |
30 снежня 1927, 29 кастрычніка 1934 |
Падасо́ўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Чачэрскага раёна БССР. Цэнтр — вёска Падасоўе.
Пасля другога ўзбуйнення БССР з 8 снежня 1926 года сельсавет у складзе Свяцілавіцкага раёна Гомельскай акругі БССР. З 4 жніўня 1927 года ў складзе Чачэрскага раёна. 30 снежня 1927 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Покацкага сельсавета.
Утвораны зноў у 1930 годзе ў складзе Чачэрскага раёна БССР з часткі Покацкага сельсавета. 29 кастрычніка 1934 года сельсавет скасаваны, яго тэрыторыя далучана да Покацкага сельсавета.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / А.И. Карпачева и др. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Т. 1: (1917―1941 гг.). — Мн., «Беларусь», 1985. — 390 с.