Паддабранскі сельсавет

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Паддабранскі сельсавет
Краіна Flag of the Byelorussian Soviet Socialist Republic (1951–1991).svg Беларуская ССР
Уваходзіў у Церахоўскі раён
Адміністрацыйны цэнтр Паддабранка
Дата ўтварэння 8 снежня 1926,
27 верасня 1938
Дата скасавання 30 снежня 1927,
16 ліпеня 1954

Паддабра́нскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Церахоўскага раёна Гомельскай вобласці. Цэнтр — вёска Паддабранка.

Пасля другога ўзбуйнення БССР з 8 снежня 1926 года сельсавет у складзе Насовіцкага раёна Гомельскай акругі БССР. З 4 жніўня 1927 года ў складзе Церахоўскага раёна. 30 снежня 1927 года сельсавет скасаваны, у сувязі з наданнем Паддабранцы статуса мястэчка і ўтварэння Паддабранскага местачковага Савета.

27 верасня 1938 года сельсавет адноўлены ў складзе Церахоўскага раёна Гомельскай вобласці ў сувязі з аднясеннем мястэчка Паддабранка да катэгорыі паселішчаў сельскага тыпу і рэарганізацыі местачковага Савета ў сельсавет. 16 ліпеня 1954 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Маркавіцкага сельсавета[1].

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Гомельской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.