Падпольны камітэт

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Падпольны камітэт
Месца знаходжання Слонім
Тып арганізацыі падпольная
Заснаванне
Дата заснавання 1946 год
Ліквідацыя
Дата скасавання люты 1948 года
Член у 3 чалавекі

Падпольны камітэтслонімская дзіцячая антысавецкая падпольная арганізацыя, якая дзейнічала ў 1946—1948 гадах.

Перадумовы[правіць | правіць зыходнік]

Ініцыятарам стварэння падпольнай суполкі быў Януш Дэбкоўскі, паляк (загінуў на пачатку жніўня 1944 года). Ягоны бацька быў капітанам польскага войска, верагодна, загінуў у Катыні. У 1944 годзе Янушу было 14 гадоў, ён быў старэйшым за іншых. Як пазней адзначаў Фёдар Сцяпура, адзін з удзельнікаў суполкі:

За што зьбіраліся змагацца? І за Беларусь, і за Польшчу. Савецкі рэжым нам не падабаўся. Дэбкоўскі нічога не казаў, ці ёсць старэйшыя, якія таксама змагаюцца...бел.: забілі Ганну Кароль — пазабіваюць усіх). У нас пасьля яе забойства гэтая тэма “выскачыла”."

У хляве Сцяпура хаваў пісталет (парабелум). А перад арыштам, са страху, ён выкінуў яго ў канал Агінскага з моста каля лазні. Што потым, як аказалася, было на карысць, бо каб знайшлі, бацьку далі б 5 гадоў турмы.

Дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Дзейнасць была распачатая ў 1946 годзе. Вячаслаў Сцяпура (нарадзіўся ў 1935 годзе), Юра Татарэўскі і Зютэк Жамойда (яны былі 1934 года нараджэння) распаўсюджвалі ў Слоніме ўлёткі. Пісалі ад рукі па-расейску. Увечары збіраліся і пісалі «Смерць бальшавікам! Свабоду народу!» (бел.: «Смерть большевикам! Свободу народу!»). Рабілі па 5-10 лістовак і пасля па горадзе іх налепвалі хлебам. Фёдар Сцяпура пазней распавядаў:

Святла ў горадзе не было, гэта нам спрыяла. Раніцай ужо па горадзе гэтыя ўлёткі зрывалі... Памятаю, што ў адной улётцы мы пісалі: “Убили Анну Король — поубивают всехбел.: забілі Ганну Кароль — пазабіваюць усіх). У нас пасьля яе забойства гэтая тэма “выскачыла”."

Адзін раз яны зрабілі пячатку — на паперкі ставілі. Там былі толькі дзве літаркі: «ПК», гэтак знаны «Падпольны камітэт». Сувязі з іншымі антысавецкімі суполкамі групоўка не мела.

Арышт[правіць | правіць зыходнік]

Сцяпураў бацька не ведаў, чым хлопцы займаліся, але аднойчы знайшоў улёткі, з-за якіх накрычаў на сына. У лютым 1948 года суполка спыніла сваю дзейнасць, Сцяпура пазней адзначаў, што апошнія ўлёткі з’явіліся да 20 лютага. Бацька ведаў, што з пачатку 1948 года кагосьці шукаюць, у школе правяраюць почыркі дзяцей ад 5-й да 10-й клясы. Сцяпура тады быў у чацвёртай клясе. Прыехаў эксперт. Яны разумелі, што гэта вучні ўлёткі пішуць. І знайшлі па почырку Татарэўскага, які вучыўся ў пятай клясе.

Раніцай 23 красавіка 1948 году каля яго хаты спынілася машына. Кіроўца ў ёй корпаўся, нібыта, яна зламалася. А Юра Татарэўскі якраз ішоў у школу. Кіроўца заклікаў: «Хлопча, дапамагі падштурхнуць. А ты куды, у школу? Ну ідзі, падвязу!» (бел.: «Мальчик, помоги подтолкнуть. А ты куда, в школу? Ну иди, подвезём!»). І адразу павезлі ў МДБ. А ў абед узялі ўжо і Сцяпуру, бо Татарэўскі хутка выдаў сяброў... Яны прыйшлі за ім падчас уроку. Фёдар Сцяпура кінуўся ў дзверы, а там стаяў адзін, ён яго і схапіў.

Допыт[правіць | правіць зыходнік]

У іх былі Сцяпуравы ўлёткі, якія пісаў Татарэўскі. Татарэўскі здаўся адразу, а Сцяпура спрабаваў нічога не выдаваць. Зютэк на той час ужо пераехаў са Слоніма ў Мінск. У МДБ Сцяпуру трымалі 4 месяцы. Пазней Сцяпура спрабаваў збегчы, а пасля вызвалення яго цкавалі дзяржаўныя органы. МДБ звязвалі дзіцячае падполле з «Чайкай»

Сябры[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]